Падчас сустрэчы абмеркавалі, як спрасьціць парадак даваньня беларусам прытулку і ўмовы эміграцыі тых, каму давялося выехаць зь Беларусі з прычыны вайны і рэпрэсіяў. Ціханоўская гаварыла пра тое, што неабходна адрозьніваць беларусаў ад рэжыму і надаваць ім візавую падтрымку: важна, каб больш візаў можна было выдаваць у Менску, і каб яны былі доўгатэрміновымі.
Таксама абмеркавалі выдачу беларусам новых дакумэнтаў — «пашпарта новай Беларусі», які мог бы часова вырашыць праблемы беларускіх уцекачоў.
Ціханоўская таксама папрасіла віцэ-прэзыдэнта Эўракамісіі садзейнічаць удзелу беларускіх дэмакратычных сіл у міжнародных форумах і мерапрыемствах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў закон аб пазбаўленьні грамадзянства за «экстрэмізм»Аб’яднаны пераходны кабінэт, заснаваны Ціханоўскай у жніўні 2022 году, раней паведамляў, што ўжо падрыхтаваны макет «пашпарта новай Беларусі», ідуць перамовы аб яго міжнародным прызнаньні. Ён мог бы пацьвярджаць грамадзянства Беларусі за мяжой і служыць праязным дакумэнтам.
У студзені 2023 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб унясеньні паправак у закон аб грамадзянстве, якія прадугледжваюць пазбаўленьне грамадзянства за «экстрэмісцкую дзейнасьць», у тым ліку грамадзянства па нараджэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі будуць пазбаўляць грамадзянства па нараджэньні ў выпадку прысудаў за «экстрэмізм». За якія артыкулы і каму гэта пагражае ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Безь беларускіх пашпартоў яны пачнуць зьвярэць і паднімуць Ціханоўскую на вілы». Дзеля чаго Лукашэнка пазбаўляе «зьбеглых» грамадзянства