Чаму гэта адбылося і ці можна было перадухіліць катастрофу? Чаму сапраўды звольнілі Мартава? Гэтаму прысьвечаны 3-і сэзон падкасту «Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19».
У гэтым выпуску вы пачуеце:
- Мартава папярэдзілі пра непадаўжэньне кантракту.
- Доктар працягвае змагацца за справядлівасьць.
- Ягонае інтэрвію незалежнаму СМІ камэнтуе Лукашэнка.
- Да Мартава прыходзяць са Сьледчага камітэту і пракуратуры.
«Вялікае інтэрвію Tut. by са мной выйшла 10 сакавіка і выклікала шквал водгукаў. Аднак «гнілая сістэма з прайдзісьветамі» хутка нанесла ўдар у адказ. 12 сакавіка маё інтэрвію нечакана пракамэнтаваў А. Р. Лукашэнка:
Лукашэнка: А што там у інтэрнэце нейкі лекар заяўляў пра тое, што...
Піневіч: У БХМД у Віцебску.
Лукашэнка: Дык што за праблема? Што там за праблема, што не хапае кіслароду?
Косінец: Я ня думаю, каб бракавала там кіслароду.
Піневіч: Былі невялікія перабоі, мы там камісію пасылалі. Ну чалавек...
Лукашэнка: Ну калі гэта чарговая палітыка, але трэба на месца ставіць.
Піневіч: Ставім».
Працяг падкасту «Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19» слухайце праз тыдзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Катастрофа ў студзені 2021-га. Прэм’ера 3-га сэзону падкасту доктара Мартава ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Мартаў спрабаваў прадухіліць катастрофу ў іншых шпіталях. 2-я частка 3-га сэзону падкасту «На вайне з COVID-19» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наколькі мала маіх калег засталося ў краіне». Апошняя частка падкаста «Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19»Што трэба ведаць пра падкаст доктара Мартава
Хто такі Ўладзімер Мартаў
Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі. Адным зь першых у Беларусі ён адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракту, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне.
У лютым 2022 году Мартава арыштавалі на 7 дзён за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Facebook. Празь некалькі месяцаў доктар быў вымушаны часова выехаць зь Беларусі.
Пра што падкаст «Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19»
Першы сэзон падкасту «Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19» быў прысьвечаны пачатку пандэміі каранавірусу ў сакавіку 2020 году. Што адбывалася ў рэанімацыі віцебскага шпіталя, як паміралі пацыенты і мэдыкі, як фальшавалі каранавірусную статыстыку — у сямі частках першага сэзону.
Другі сэзон падкасту прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі, якая супала зь мірнай рэвалюцыяй пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсіяў уладаў. Мэдыкі Беларусі сталі значнай і заўважнай часткай мірнага пратэсту. Драматычная падзеі жніўня-сьнежня 2020-га — у сямі частках другога сэзону.
Трэці сэзон падкасту прысьвечаны трагічным падзеям у Віцебскім шпіталі хуткай дапамогі ў студзені 2021 году, якія правялі да сьмерці хворых на каранавірус пацыентаў. Што адбылося насамрэч? Чаму звольнілі загадчыка аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Ўладзімера Мартава? Пра сапраўдныя прычыны катастрофы расказвае сам доктар у чатырох частках трэцяга сэзону.
Як слухаць падкаст доктара Мартава
Наш падкаст дасяжны на ўсіх папулярных падкаст-плятформах і ня толькі. Для зручнасьці мы сабралі для вас наўпроставыя спасылкі. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта аўдыёпраграма, якую можна спампаваць і слухаць у інтэрнэце. Як і радыёперадачы, падкасты часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і могуць быць прысьвечаныя канкрэтнай тэме. Але гэта нашмат зручней за радыё, бо вы можаце слухаць іх у любы час і на любой зручнай для вас прыладзе і лічбавай плятформе.
Каб карыстацца мабільнымі падкаст-сэрвісамі, неабходна ўсталяваць іх на ваш смартфон. Калі вы падпісаліся на наш падкаст, аплікацыя сама паведаміць аб зьяўленьні новага выпуску.
Усе падкасты Свабоды тут