Пра гэта напісала «Гомельская праўда».
Мясцовыя жыхары цікавіліся ў прадстаўнікоў улады, ці варта баяцца гучных гукаў, якія нядаўна былі чутныя лоеўцам. Мясцовая газэта не патлумачыла, пра якія гукі ідзецца. Прадстаўнік Гомельскай памежнай групы расказаў, што на сумежным з Лоевам украінскім баку назіраецца вялікая колькасьць людзей.
«Але яны апошнім часам імкнуцца паводзіць сябе добразычліва. Бо разумеюць: калі мы ўступім у вайну, адкрыецца другі фронт. А ім гэта вельмі невыгодна», — заявіў Сьвянтэцкі.
Ён запэўніў, што на тэрыторыі прымежных раёнаў дастаткова сіл і сродкаў, каб перадухіліць правакацыю. Пакуль ніякай небясьпекі, на яго думку, няма, а сытуацыя кантралюецца і прагназуецца. Сьвянтэцкі расказаў, што памежнікі абсталявалі неабходныя інжынэрныя збудаваньні, павысілася шчыльнасьць аховы дзяржаўнай мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра імаверны падрыў расейскага самалёта. ВІДЭААматары рыбацтва пацікавіліся, ці плянуецца аднаўленьне выдачы пропускаў у памежную зону. У адказ было заяўлена, што забаранілі выдачу выключна для бясьпекі мясцовых жыхароў, пакуль яна працягне дзейнічаць.
Дэпутатка Чарняўская ў сваю чаргу заклікала жыхароў Лоеўскага раёну «ня верыць фэйкам», што зь Беларусьсю ніхто, акрамя Расеі, ня хоча супрацоўнічаць, і нагадала пра партнэраў Беларусі ў Афрыцы і Азіі.
«Беларусі зь яе прэзыдэнтам вельмі пашанцавала: мы актыўна займаемся вытворчасьцю прадуктаў харчаваньня і нават можам экспартаваць іх у іншыя краіны», — заявіла Чарняўская, дадаўшы, што эўрапейскія краіны цярпяць ад харчовага крызісу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаліся вучэньні ў фармаваньні тэрытарыяльных войскаў БеларусіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі войскі РФ зойдуць зь Беларусі, то тут усе і застануцца», — кіраўнік памежнай службы Ўкраіны