Генэральны сакратар NATO спрагназаваў, калі Ўкраіна далучыцца да альянсу

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг (архіўнае фота)

Альянс неаднаразова заяўляў пра «адчыненыя дзьверы» ў NATO для Ўкраіны. Пры гэтым ніякіх канкрэтных тэрмінаў не называў.

Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг 28 лютага заявіў, што Ўкраіна стане сябрам альянсу ў «доўгатэрміновай пэрспэктыве», але падкрэсьліў, што актуальным пытаньнем зьяўляецца тое, каб яна заставалася незалежнай дзяржавай перад абліччам расейскага ўварваньня. Пра гэта паведамляе агенцтва France-Presse.

«Саюзьнікі па NATO дамовіліся, што Ўкраіна стане сябрам нашага альянсу, але ў той жа час гэта доўгатэрміновая пэрспэктыва», — сказаў Столтэнбэрг журналістам падчас візыту ў сталіцу Фінляндыі Хэльсынкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На фоне ваенных стратаў у Расеі ствараюць агітбрыгады, каб падняць «баявы настрой»

Раней у гэтым месяцы намесьнік кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Ігар Жоўква заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што Ўкраіна чакае пачуць рэакцыю на сваю заяўку на ўступленьне ў Паўночнаатлянтычны альянс на саміце NATO ў ліпені 2023 ў Вільні.

30 верасьня 2022 года прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Ўкраіна падае заяўку на ўступленьне ў NATO паводле паскоранай працэдуры.

Альянс неаднаразова заяўляў пра «адчыненыя дзьверы» ў NATO для Ўкраіны. Пры гэтым ніякіх канкрэтных тэрмінаў не называецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будуць маскоўцы, уральцы і гэтак далей». Пуцін абвінаваціў Захад у плянах разваліць Расею