Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фоне ваенных стратаў у Расеі ствараюць агітбрыгады, каб падняць «баявы настрой»


Пратэсты супраць вайны на гадавіну расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну. Масква, 24 лютага 2023
Пратэсты супраць вайны на гадавіну расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну. Масква, 24 лютага 2023

Паводле ацэнак, страты Расеі за год вайны ва Ўкраіне перавысілі страты СССР у Афганістане за 9 гадоў.

Міністэрства культуры Расеі разам зь Міністэрствам абароны ствараюць агітбрыгады, у якія ўвойдуць выканаўцы розных узростаў з розных рэгіёнаў, паведаміла кіраўніца расейскага Мінкульту Вольга Любімава, піша DW:

«Часам гэта выканаўцы старэйшага пакаленьня, часам гэта самыя маладыя калектывы, якія яшчэ толькі фармуюцца. Дзесьці трэба хлопцаў на рэабілітацыі наведаць, дзесьці зь вялікім канцэртам, дзесьці выступіць на плошчы, дзесьці паехаць у рэгіёны», — заявіла Любімава ў эфіры тэлеканала «Расея 24».

Раней газэта «Ведамасьці» са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі Пуціна патлумачыла, што агітбрыгады займаюцца «падняцьцем баявога настрою» прызыўнікоў.

Аб стварэньні самай папулярнай зь іх — агітбрыгады «Русского радио» — было абвешчана 28 верасьня 2022 году. У яе склад павінны былі ўвайсьці гурт «Зямляне», сьпевакі Грыгорый Лепс, Мікалай Баскаў, Паліна Гагарына, Алег Газманаў, Ларыса Доліна і іншыя. З таго часу агітбрыгада пасьпела выступіць у вайсковым шпіталі, на мабілізацыйным пункце і ў іншых месцах.

Праз год пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну дакладная колькасьць стратаў расейскага войска застаецца невядомай.

Заснавальнік Conflict Intelligence Team Руслан Лявіеў у інтэрвію «Настоящему времени» расказаў, што, паводле ацэнкі іх каманды, страты Расеі ва Ўкраіне складаюць сама меней ад 130 да 270 тысяч забітых і параненых. Сярод іх забітых — ад 30 да 80-90 тысяч чалавек (на пачатак лютага).

«І гэта толькі вайскоўцы», — удакладняе аналітык. Так, напрыклад, яны не ўлічвалі страты ПВК «Вагнэр», байцы якой таксама ваююць ва Ўкраіне і, паводле дадзеных заходняй выведкі, за ўвесь час вайны страціла забітымі і параненымі 30 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG