«Расейцы зноў абстралялі Херсон. У выніку абстрэлу адбылося разбурэньне прыватнага жылога дома. Ёсьць пацярпелая. Таксама вядома пра загінулага чалавека», — напісаў ён у Telegram. Іншых падрабязнасьцяў Андрэй Ярмак не прывёў.
Украінскія вайскоўцы вызвалілі Херсон ад расейскай акупацыі ў лістападзе 2022 году. Пасьля гэтага расейскія войскі пачалі артылерыйскія абстрэлы Херсона і падкантрольных украінскаму ўраду раёнаў вобласьці.
«Вельмі напружанай» застаецца сытуацыя ў раёне Бахмуту Данецкай вобласьці, паведаміў камандуючы Сухапутнымі войскамі Ўзброеных сіл Украіны, генэрал-палкоўнік Аляксандар Сырскі.
«Нягледзячы на істотныя страты, вораг кінуў у наступ найбольш падрыхтаваныя штурмавыя атрады „Вагнэра“, якія спрабуюць прарваць абарону нашых войскаў і ачапіць горад. У баях за Бахмут нашыя ваяры паказваюць шматлікія прыклады стойкасьці, мужнасьці і гераізму», — цытуе Сырскага прэс-служба Сухапутных войскаў Украіны.
Аб ускладненьні сытуацыі на Бахмуцкім кірунку напярэдадні ўвечары заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўрадзе Ўкраіны заклікалі жыхароў Бахмуту тэрмінова эвакуавацца. У горадзе цяжкія баіБахмут працягвае заставацца галоўным гарачым пунктам на ўкраінскім фронце. Спробы захапіць гэты горад расейскія войскі робяць зь ліпеня 2022 году, калі ім удалося акупаваць вялікую агламэрацыю ў суседняй Луганскай вобласьці (Севераданецк, Рубежнае, Лісічанск). Актыўны наступ з набліжаных да Бахмуту пазыцый расейскія вайскоўцы пачалі ў студзені 2023 году.
Ваенныя аналітыкі кажуць, што захоп Бахмута мае для Расеі хутчэй сымбалічнае значэньне, ён не істотны са стратэгічнага пункту гледжаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: колькасьць пацьверджаных выпадкаў гібелі мірных жыхароў ва Ўкраіне перавысіла 8,1 тысячы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страты Расеі за год вайны ва Ўкраіне перавысілі страты СССР у Афганістане за 9 гадоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Год вайны. 10 высноваў для сьвету і для Беларусі ад Карбалевіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сотні тысяч загінулых цывільных і вайскоўцаў, зьнішчаныя школы і тэатры. Лічбы году расейскай вайны ва Ўкраіне