Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: колькасьць пацьверджаных выпадкаў гібелі мірных жыхароў ва Ўкраіне перавысіла 8,1 тысячы


Наступствы расейскіх абстрэлаў Украіны
Наступствы расейскіх абстрэлаў Украіны

З пачатку поўнамаштабнай расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне колькасьць пацьверджаных выпадкаў гібелі мірных жыхароў краіны ўжо склала 8101 чалавек, сказана ў лютаўскім дакладзе Офісу Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН.

Яшчэ сама меней 13 479 мірных жыхароў атрымалі раненьні, гаворыцца ў дакладзе.

Сярод загінулых — 3584 мужчыны, 2127 жанчын, 256 хлопчыкаў і 201 дзяўчынка, а таксама 31 дзіця і 1902 дарослыя, чый пол вызначыць не ўдалося.

«Большасьць зарэгістраваных ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва было выклікана авіяўдарамі, прымяненьнем выбуховых рэчываў з шырокай зонай паражэньня, уключаючы абстрэлы зь цяжкай артылерыі, рэактыўных сыстэм залпавага агню і ракет», — гаворыцца ў справаздачы.

  • Даклады Офісу Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека аб становішчы мірных жыхароў ва Ўкраіне публікуюцца раз на месяц. У кожным зь іх падкрэсьліваецца, што колькасьць загінулых — гэта толькі задакумэнтаваныя і пацьверджаныя выпадкі. Насамрэч сьмерцяў сярод мірнага насельніцтва можа быць у разы больш — за кошт населеных пунктаў, дзе ішлі самыя інтэнсіўныя баі (у прыватнасьці, Марыюпаль, Севераданецк, Лісічанск, Салядар і Бахмут), і адкуль да гэтага часу вельмі складана атрымаць поўную інфармацыю.
  • За час вайны ва Ўкраіне зафіксаваныя дзясяткі выпадкаў масавай гібелі мірных жыхароў. Так, у сакавіку мінулага года пасьля вызваленьня ўкраінскім войскам населеных пунктаў Буча і Ірпень былі знойдзеныя целы звыш 700 загінулых мірных жыхароў. У тым жа месяцы ў выніку бамбаваньня расейскай авіяцыяй Марыюпальскага драматычнага тэатра загінулі, паводле зьвестак украінскіх уладаў, каля 300 чалавек. 50 мірных жыхароў пазбавіліся жыцьця ў выніку ракетнага ўдару па вакзале ў Краматорску, 48 — пасьля абстрэлу жылога шматпавярховага дома ў горадзе Часаў Яр, яшчэ больш за 40 чалавек загінулі пры падзеньні ракеты ў жылы дом у Дняпры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG