«Лукашэнка паведаміў пра пляны наведаць Кітай 28 лютага — 2 сакавіка і сустрэцца зь Сі Цзіньпінам, верагодна, для падпісаньня пагадненьняў аб гандлі, інвэстыцыях, маштабных сумесных праектах ды інш. Лукашэнка таксама плянуе сустрэцца з высокімі кітайскімі чыноўнікамі і кіраўнікамі кітайскіх карпарацый», — гаворыцца ў справаздачы ISW.
Інфармацыя пра будучы візыт зьявілася на фоне паведамленьняў у СМІ пра тое, што Кітай, паводле ацэнак высокапастаўленых чыноўнікаў ЗША, «сур’ёзна разглядае магчымасьць продажу Расеі баявых бесьпілётнікаў, індывідуальнай зброі, а таксама 122-мілімэтровых і 152-мілімэтровых артылерыйскіх снарадаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ляціць у Кітай«Расейскія і кітайскія чыноўнікі, як паведамляецца, распрацавалі пляны па адпраўцы бесьпілётных лятучых апаратаў у Расею з падробленымі таварасуправаджальнымі дакумэнтамі, каб пазьбегнуць міжнародных санкцый. Кітай можа паспрабаваць выкарыстаць пагадненьні зь Беларусьсю, каб схаваць парушэньне санкцый», — лічыць ISW.
Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла пра яго паездку ў Кітай у акрэсьленыя даты 25 лютага. Візыт характарызуецца як «працяг шматгадовага курсу на выбудову стасункаў сяброўства і ўзаемавыгаднай супрацы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай прадставіў свой мірны плян па вайне ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Невідушчая эканоміка, якой кіруюць генэралы, вось што ў выніку вайны атрымала Беларусь», — эканаміст Раманчук