Уручэньне мэдаля адбылося падчас урачыстага мерапрыемства, прысьвечанага Дню абаронцы Айчыны, піша ТАСС. Згодна з палажэньнем аб званьні, яно ўручаецца за зьдзяйсьненьне «геройскага подзьвігу». Які менавіта геройскі подзьвіг зьдзейсьніў Кадыраў, не ўдакладняецца.
Мэдаль выраблены з 70 грамаў золата 750-й пробы. Акрамя мэдалю, уладальніку званьня Героя Чачні належаць сацыяльныя льготы і грашовая выплата.
Першапачаткова, па словах самога Кадырава, мэдаль плянавалася ўручаць байцам, якія «вызначыліся» на вайне ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кадыраў заявіў аб плянах стварыць уласную ПВК і назваў Прыгожына братамПаводле Кавказ.Реалии, у кіраўніка Чачні ўжо ёсьць мэдалі за ўмацаваньне крымінальна-выканаўчай сыстэмы Расеі, за барацьбу ў сфэры правоў чалавека, за ўнёсак у разьвіцьцё парлямэнтарызму, аграпрамысловасьці, заканадаўства і дзяржаўнага будаўніцтва, ордэн «Авіцэна» за ўнёсак у разьвіцьцё аховы здароўя і мэдыцынскіх навук, ордэн «За заслугі перад стаматалёгіяй» I ступені.
Агулам у Кадырава больш за тры дзясяткі афіцыйных урадавых узнагародаў, у іх ліку мэдаль «За воінскую доблесьць» II ступені (2000 год), «За заслугі перад Айчынай» IV і III ступені (2006-й і 2021 гады), зорка Героя Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Чачэніі надаў Рамзану Кадыраву тытул «бацькі народу»