Глядзець размову на відэа цалкам
Тут фрагмэнты размовы
Пра віну і адказнасьць расейцаў за вайну
— На галасаваньні ў ААН супраць вываду расейскіх войскаў прагаласавалі, акрамя Расеі, яшчэ 6 краінаў, на жаль, уключна зь Беларусьсю. Зразумела, што гэта пазыцыя не беларускага народу. Гэта пазыцыя дыктатара Лукашэнкі. У якой ступені беларускі народ адказвае за тое, што ў Беларусі ва ўладзе знаходзіцца Аляксандар Рыгоравіч, асобная тэма. Як і асобнай тэмай зьяўляецца тое, ці нясуць адказнасьць і ці вінаватыя расейскія грамадзяне, уключна нават з тымі, хто ў жорсткай апазыцыі знаходзіцца ўжо шмат гадоў, нават дзесяцігодзьдзяў, як ваш пакорны слуга.
Ці адказваем мы, ці вінаватыя мы за тое, што Пуцін ва ўладзе, што Пуцін разьвязаў вайну супраць Украіны? Я лічу, што вінаватыя. Вінаватыя ў пэўнай ступені, і адказнасьць дакладна нясём. Ад гэтага нам не сысьці, і каяцца нам яшчэ давядзецца, і мне ў тым ліку. І я гатовы буду стаць на калені перад украінцамі і ўкраінскім народам і прасіць у іх прабачэньня. Нягледзячы на тое, што я зь першага дня знаходжаньня Пуціна ва ўладзе супраць гэтага пэрсанажа...
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Расеі абвясьціла ў вышук былога дырэктара тэлеканалу НТВПра віну і адказнасьць беларусаў
— Беларускаму народу ня трэба было галасаваць за Лукашэнку на выбарах 1994 году. Зразумела, што гэта ня сёньняшняе пакаленьне вінаватае ў гэтым, а пакаленьне бацькоў. З таго часу амаль 30 гадоў мінула. Гэта ўрок усім. Тым, каму было 30 гадоў, сёньня 60. Гэта да пытаньня пра тое, ці адказваюць шараговыя грамадзяне, якія нават не падтрымлівалі. Якім месцам думалі расейцы, якія ў 1999-м пляскалі ў ладкі ад радасьці, што прыйшоў Пуцін?
Пра шанец для беларусаў вызваліцца ад дыктатуры
— Я вельмі спачуваю беларускаму народу. Але трэба нешта рабіць... Мне так падаецца. Я разумею, што рэпрэсіі. Я разумею, што, можа, ёсьць адзіны шанец зрынаньня ў бліжэйшай будучыні. Як гэта ні страшна гучыць, калі ён увяжацца і пашле беларускіх салдат і афіцэраў ваяваць супраць Украіны, пачне сухапутную апэрацыю, не абмяжуецца толькі прадастаўленьнем беларускай тэрыторыі для расейскай агрэсіі, а сам увяжацца ў вайну. Вось тады, глядзіш, самі беларускія вайскоўцы, якім абсалютна няма чаго рабіць ва Ўкраіне, могуць павярнуць штыкі. Ня ведаю, павернуць ці не павернуць, але цалкам імаверна, што гэта адзіны шанец, калі Лукашэнка будзе зрынуты ў бліжэйшай будучыні.
Пра заявы дэмакратычных сілаў, што вайна ня будзе выйграная, пакуль Беларусь ня стане свабоднай
— Ня ведаю. Ня думаю, што падзяляю думку Сьвятланы Ціханоўскай. Думаю, што ўкраінскі народ у стане скончыць вайну незалежна ад таго, якая будзе палітычная сытуацыя ў Беларусі. Безумоўна, калі вайна ва Ўкраіне будзе прайграная Расеяй, сытуацыя ў Лукашэнкі будзе ахавая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яўгеній Кісялёў: "Расея паспрабуе паглынуць Беларусь" ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы кіраўнік НТВ вядзе новае ток-шоў на «Белсаце»