Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік НТВ вядзе новае ток-шоў на «Белсаце»


У Вільні на выходныя адбываюцца здымкі новага ток-шоў «Белсату» «Территория правды». Як даведалася са сваіх крыніцаў Свабода, яго вядзе расейскі і ўкраінскі тэлежурналіст Яўгеній Кісялёў і Сьвятлана Калінкіна.

«Территория правды — клясычнае ток-шоў, у якім прымаюць удзел пяцёра экспэртаў. Мова перадачы — расейская. ​Пра гэта Свабодзе паведаміў адзін з гасьцей праграмы, які таксама перадаў некалькі здымкаў са студыі.​

Яўгеній Кісялёў і Сьвятлана Калінкіна
Яўгеній Кісялёў і Сьвятлана Калінкіна

Пра здымкі расейскамоўнага ток-шоў паведаміў у сваім Фэйсбуку вядучы «Белсату» і рэдактар новай паграмы Сяргей Пеляса. Ён напісаў, што тэма першага выпуску — эканамічны ўплыў Расеі на сваіх суседзяў. Але пацьвердзіць Свабодзе інфармацыю пра вядучых Пеляса адмовіўся.

«На наступным тыдні будзе афійцыйная інфармацыя. Магу сказаць, што вядучых будзе двое. Гэта будуць адныя з самых вядомых і дасьведчаных журналістаў з Расеі і Беларусі», — сказаў Сяргей Пялеса.

У савецкі час Яўгеній Кісялёў быў адным зь вядучых праграмы «Время» на расейскім Першым канале. У другой палове 1990-х перайшоў на НТВ, дзе вёў перадачу «Итоги», і ўзначальваў савет дырэктараў тэлеканалу.

У 2008 годзе Кісялёў пачаў шчыльна супрацоўнічаць з украінскімі СМІ. У дадзены момант ён вядучы інфармацыйнага тэлеканалу «Прямий».

«Территория правды» стане трэцяй расейскамоўнай перадачай на «Белсаце» пасьля інфармацыйнай праграмы «Вот так» і кулінарнага шоў «Я не буду это есть». Расейскамоўнасьць новага тэлепраекту Пеляса назваў выключэньнем з правіла і падкрэсьліў, што асноўнай мовай «Белсату» застаецца беларуская.

«Мы ўваходзім на тэрыторыю расейскіх і ўкраінскіх СМІ, на тэрыторыю постсавецкай постапраўды. І прапаноўваем альтэрнатыўны погляд на палітыку Расеі, незалежны ад уладаў усіх 6 краінаў, экспэрты зь якіх удзельнічаюць у нашай перадачы», - гаворыць Пеляса.

Дарадца Аляксея Навальнага Ўладзімер Мілоў і Яраслаў Раманчук
Дарадца Аляксея Навальнага Ўладзімер Мілоў і Яраслаў Раманчук

Свабода даведалася, што ў першых перадачах возьмуць удзел расейскі пісьменьнік Віктар Ярафееў, аглядальнік «Новой газеты» Павел Фэльгенгаўэр, расейскі апазыцыянэр Уладзімер Мілоў, публіцыст Юрый Раманенка з Украіны. Зь Беларусі на першы запіс прыехалі Аляксандар Класкоўскі і Павал Вусаў.

Графічнае афармленьне праграмы і сцэнаграфію новай праграмы распрацаваў мастак і дызайнэр Міхал Анемпадыстаў. Гэта была яго апошняя праца для «Белсату». З каналам ён супрацоўнічаў фактычна ад яго заснаваньня ў 2007 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG