Свабода сабрала асноўныя лічбы першага году вайны.
Дзясяткі тысяч ракетных і авіяцыйных удараў
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны сьцьвярджаюць, што за год Расея выпусьціла па Ўкраіне 5 тысяч ракет.
Агульная ж колькасьць ракетных, авіяцыйных і артылерыйскіх удараў, а таксама бесьпілётнікамі, складае дзясяткі тысяч. Паводле ўкраінскага боку, у большасьці выпадкаў аб’ектамі ўдараў былі цывільныя аб’екты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 17 выбухаў цягам гадзіны. Запарожжа пацярпела ад найбольшай ракетнай атакі Расеі пасьля яе ўварваньняСтраты ў жывой сіле і тэхніцы
Ніводзін бок вайны не ўдакладняе свае страты ў жывой сіле і тэхніцы. Пры гэтым і Ўкраіна, і Расея вядуць узаемны падлік чужых стратаў.
Паводле вайсковай выведкі Вялікай Брытаніі, з пачатку ўварваньня ва Ўкраіну расейская армія разам з прыватнымі вайсковымі кампаніямі страцілі на вайне ад 175 да 200 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку прыкладна 40-60 тысяч загінулых.
Украінскі бок падлічыў, што Расея страціла на вайне загінулымі і параненымі 145 850 вайскоўцаў, 3350 танкаў, 6593 браняваныя машыны, 2352 артылерыйскія сыстэмы, 244 сродкі супрацьпаветранай абароны, 299 самалётаў, 287 верталётаў, 18 караблёў і катэраў і 2029 бесьпілётнікаў.
Расейскі бок сьцьвярджае, што Ўкраіна страціла 387 самалётаў, 210 верталётаў, 3222 бесьпілётнікі, 405 зэнітных ракетных комплексаў, 7994 танкі і іншыя браняваныя машыны, 1038 баявых машын рэактыўных сыстэм залпавага агню, 4189 сродкаў палявой артылерыі і мінамётаў. Агульныя страты Ўкраіны ў жывой сіле Міністэрства абароны Расеі не паведамляе, але кожны дзень у зводках адзначае, што нібыта «зьнішчыла сотні ўкраінскіх нацыяналістаў і замежных наймітаў».
Замежныя выведкі сьцьвярджаюць, што страты бакоў, хутчэй за ўсё парытэтныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выведцы Вялікай Брытаніі ацанілі расейскія страты ў жывой сіла на вайне ва Ўкраіне
На расейска-ўкраінскай вайне загінулі 19 беларускіх добраахвотнікаў
Адразу пасьля расейскага ўварваньня грамадзяне Беларусі пачалі далучацца спачатку да тэрытарыяльнай абароны, а потым пераходзіць на службу ва Ўзброеныя сілы Ўкраіны.
Беларусы ваявалі на самых складаных участках лініі фронту — пад Лісічанскам, Бахмутам, Вуглядарам, у Мікалаеўскай і Херсонскай абласьцях. 19 беларусаў загінулі, яшчэ двое трапілі ў расейскі палон. Іх уключылі ў сьпісы для абмену, але пакуль аб іхным лёсе і месцы знаходжаньня нічога невядома.
За ўвесь час Ўкраіна змагла вярнуць на радзіму 738 палонных, вайскоўцаў і цывільных, але ў расейскім палоне яшчэ застаюцца тысячы ўкраінскіх грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве разьвіталіся з Эдуардам Лобавым, яго пахаваюць на могілках Павонзкі. ФОТААхвяры сярод цывільных
Як і ў выпадку з вайсковымі стратамі, колькасьць ахвяр сярод мірных жыхароў дакладна не вядомая — Расея працягвае абстрэлы населеных пунктаў.
Паводле Офісу Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН, у часе абстрэлаў і баявых дзеяньняў ва Ўкраіне загінулі 7 199 грамадзян і яшчэ 11 756 атрымалі раненьні. Дакладнасьць падлікаў ускладняецца ад таго, што ўкраінскія ўлады ня маюць доступу да шэрагу гарадоў, якія Расея практычна зьнішчыла сваімі абстрэламі.
У прыватнасьці, толькі ў адным Марыюпалі маглі загінуць да 100 тысяч жыхароў. У жніўні 2022 году ўкраінскія журналісты атрымалі інфармацыю, што ў адным з моргаў задакумэнтавалі 87 тысяч загінулых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: ва Ўкраіне з пачатку расейскага ўварваньня загінулі 8 тысяч цывільных. У выведцы Брытаніі назвалі іншыя лічбыМільёны ўцекачоў
Свае будынкі ў зонах актыўных баявых дзеяньняў і інтэнсіўных абстрэлаў вымушаныя былі пакінуць мільёны ўкраінскіх грамадзян: статус унутрана перамешчаных асобаў атрымалі больш як 4,8 мільёна грамадзян.
Яшчэ каля 8 мільёнаў з пачатку расейскага ўварваньня выехалі з Украіны ў краіны Эўразьвязу, зь іх прыкладна 4,8 мільёна карыстаюцца адмысловымі праграмамі падтрымкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі стварылі 43 лягеры для «перавыхаваньня» незаконна вывезеных з Украіны дзяцейРасейцы зьнішчылі лякарні, школы і культурныя ўстановы
Украінскія вайскоўцы пераконваюць, што ў 97% аб’ектамі расейскіх абстрэлаў былі цывільныя аб’екты і інфраструктура.
Паводле афіцыйных органаў Украіны, расейцы пашкодзілі або цалкам разбурылі:
- больш як 2800 школ і іншых адукацыйных устаноў;
- 1218 лякарняў, зь якіх амаль 200 зьнішчылі цалкам;
- амаль 500 бібліятэк, у тым ліку 155 цалкам зруйнавалі;
- 63 музэі і галерэі, зь іх 22 цалкам зьнішчылі;
- 18 тэатраў і філярмоній, 9 зь іх зьнішчылі, у тым ліку і вядомы Драматычны тэатар у Марыюпалі;
- з пацярпелых ад расейскіх атак 320 спартовых аб’ектаў 87 цалкам зьнішчылі.
Але найбольш пацярпела энэргетычная інфраструктура. Аднак улады не называюць ні аб’ектаў, ні колькасьці іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ствараюць «Гвардыю наступу» для вызваленьня захопленых Расеяй тэрыторыйРазбураныя храмы
Расейскія войскі зьнішчылі 307 рэлігійных збудаваньняў, у тым ліку 5 мусульманскіх, 5 габрэйскіх, астатнія хрысьціянскія.
Сярод хрысьціянскіх 30 храмаў належалі пратэстанцкім суполкам, 21 — Праваслаўнай царкве Ўкраіны, 5 — Рымска-каталіцкай царкве, 4 — Украінскай грэка-каталіцкай, 142 — Украінскай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату.
Найбольшая колькасьць пашкоджаных і зьнішчаных рэлігійных збудаваньняў знаходзілася ў Данецкай (75), Луганскай (59), Кіеўскай (43) і Харкаўскай (38) абласьцях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На ўсходзе Ўкраіны расейцы зруйнавалі манастырскі скіт Сьвятагорскай лаўры і музэй філёзафа СкаварадыДзясяткі тысяч ваенных злачынстваў
Праваахоўныя органы Ўкраіны задакумэнтавалі 71 095 ваенных злачынствах вайскоўцаў расейскай арміі.
Пасьля вызваленьня Кіеўскай вобласьці пачала зьяўляцца інфармацыя пра сэксуальны гвалт з боку расейскіх вайскоўцаў у дачыненьні да цывільных грамадзян Украіны — жанчын, мужчын, дзяцей і прадстаўнікоў ЛГБТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне за год вайны зафіксавалі сотні выпадкаў сэксуальнага гвалту расейцаў над жанчынамі, мужчынамі, дзецьмі і прадстаўнікамі ЛГБТЦяпер вядома, што з сотняў пацярпелых ад расейцаў толькі 155 пагадзіліся, што іхныя справы перададуць у суд і самі яны выступяць сьведкамі. Сярод іх 106 жанчын, 38 мужчын і 11 непаўналетніх. Найбольшая колькасьць выпадкаў згвалтаваньняў адбылася ў Кіеўскай і Херсонскай абласьцях. У Херсонскай вобласьці найбольш спраў аб гвалце ў дачыненьні да мужчын — 37.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне 87% апытаных катэгарычна адкінулі магчымасьць абмяняць тэрыторыі на мірРэкордныя аб’ёмы дапамогі з Захаду
З пачатку расейскага ўварваньня Ўкраіна атрымала больш як 30 мільярдаў даляраў міжнароднай дапамогі. Асноўныя донары — Эўразьвяз, Вялікая Брытанія, ЗША, Канада і Японія.
Эўракамісія плянуе ў 2023 годзе накіраваць Украіне да 18 мільярдаў эўра макрафінансавай падтрымкі, а ЗША — 37 мільярдаў даляраў экстранай дапамогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нягледзячы на вайну і абстрэлы. Украіну за год расейскага ўварваньня наведала рэкордная колькасьць замежных палітыкаў. ФОТАЦягам году, нягледзячы на абстрэлы і вайну, ва Ўкраіну прыяжджалі замежныя лідэры і палітыкі. Толькі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў адбылося 75 візытаў ва Ўкраіну, і яшчэ некалькі дзясяткаў візытаў міністраў замежных спраў, абароны, культуры, а таксама шматлікіх парлямэнцкіх дэлегацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала беларускую дыяспару выйсьці на мітынгі да гадавіны пачатку вайныВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.