Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчыну затрымалі 19 сьнежня 2022 году ў ейным доме за камэнтары ў сеціве.
Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу за «абразу Лукашэнкі».
Праваабаронцы «Вясны» пішуць, што 27 лютага Натальлі Пятровіч спаўняецца 68 гадоў, гэты дзень яна сустрэне ў турме.
Крымінальны перасьлед за абразу Лукашэнкі пасьля разгортваньня ў Беларусі маштабных палітычных рэпрэсій у 2020–2023 гадах стаў адным з самых масавых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: філёзафа Мацкевіча пераводзяць на турэмны рэжымЯшчэ пра адзін падобны выпадак стала вядома ў Ганцавіцкім раёне, дзе ГУБАЗіК затрымаў вяскоўца за камэнтары ў «Аднаклясьніках», піша «Вясна». Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманьне 61-гадовага Аляксандра Маляўкі. Ён нібыта пісаў абразьлівыя допісы пра Лукашэнку, а таксама ў камэнтарах выказваў падтрымку Ўкраіне ў вайне з Расеяй.
Сілавікі паведамляюць, што раней яго затрымлівалі па «справе Зельцара» і што Маляўка «зьдзяйсьняў злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці ў сетцы Інтэрнэт — ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 370 КК (зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў)».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар расейскім вайскоўцам, аштрафавалі на 11 тысяч рублёў