Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал ініцыятывы Human Constanta.
Праваабаронцу Насту Лойку затрымалі ў кастрычніку 2022 году. Пасьля затрыманьня ёй некалькі разоў прысуджалі па 15 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкула 19.1 («Дробнае хуліганства»). Пазьней стала вядома, што яе абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх.
Цяпер Наста Лойка ў СІЗА-1 Менску.
Паводле інфармацыі Human Constanta, падчас арышту Насту двойчы адводзілі на гутаркі з супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, дзе адзін раз яе ўдарылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў бяз вопраткі на 8 гадзін.
Праваабаронцы прызналі Насту Лойку палітычнай зьняволенай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: праваабаронцу Насту Лойку білі электрашокерам за пароль ад тэлеграма ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволеная Наста Лойка адмовілася падчас сьледзтва даваць паказаньні ў справе «Вясны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Праваабаронцай 2022 году» назвалі палітзьняволеную Насту Лойку, «журналістам году» — Аксану Колб ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Human Constanta адказала на артыкул «Беларусь сегодня», у якім Насту Лойку вінавацяць у «шпіянажы»