Віцебскі абласны суд 16 лютага прыгаварыў мэдыка Аляксея Аляксейчыка да рэальнага тэрміну ў калёніі. Пра гэта паведаміў праваабарончы тэлеграм-канал Mayday.
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Судзьдзя Яўген Буруноў прызначыў Аляксейчыку пакараньне 2 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Лекара прызналі вінаватым у межах арт. 361 ч. 3 КК (заклікі да санкцый, іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўным доктарам Горадзенскай абласной дзіцячай лякарні прызначылі прыхільніка вайны супраць УкраіныАляксей Аляксейчык больш за 20 гадоў працаваў лекарам-трансплянтолягам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалёгіі і гематалёгіі. Ён лічыўся адным з найлепшых спэцыялістаў цэнтру, які правёў мноства апэрацый па перасадцы касьцявога мозгу.
Як паведамлялася раней, вясной 2022 году супрацоўнікі МУС атрымалі доступ да ўнутранага чата мэдработнікаў цэнтру. Там ішло абмеркаваньне палітычнага становішча ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў жніўні 2020 году.
Рэпрэсіі ў РНПЦ пачаліся са звальненьня дырэктара цэнтру Натальлі Канаплі ў лістападзе 2020 году, пасьля чаго было затрымана яшчэ некалькі супрацоўнікаў, а загадчыку лябараторыі генэтычных біятэхналёгій Аляксандру Мялешку далі 3 гады «хатняй хіміі» па арт. 342 КК РБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паўстаньне мэдыкаў», сытуацыя ў цэнтры дзіцячай анкалёгіі, Дон Кіхоты ў белых халатах. Доктарка Пятроўская — ня толькі пра здароўе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 лютага: 1,5 года калёніі за выказваньне супраць вайны; па 3 гады «хатняй хіміі» тром удзельнікам пратэстаў