У Беларусі нарастае дэфіцыт кадраў. Выданьне Zerkalo даведалася, якіх работнікаў і на якія заробкі шукаюць наймальнікі.
- На 14 лютага ў агульнарэспубліканскім банку вакансій было разьмешчана 102 562 прапановы ад наймальнікаў.
- 61,2 тыс. зь іх — на заробак да 800 рублёў.
- Плаціць ад 2000 рублёў гатовы на 5 тыс. вакансіях. Пры гэтым наймальнікі часта ўказваюць у аб’яве аб пошуку работнікаў заробак «бруднымі», да выплаты падаткаў.
Мэдыкі
Па-ранейшаму не хапае мэдыкаў. Для дактароў-спэцыялістаў адкрыта 4707 вакансій. У 1485 абʼявах заробак прапаноўваюць да 900 рублёў.
Плаціць больш за 1500 рублёў гатовыя па 1881 вакансіі. Напрыклад, загадчыку жаночай кансультацыі (акушэру-гінэколягу) у 4-ю гарадзкую паліклініку ў Менску гатовы плаціць 2300–2500 рублёў.
Для мэдсясьцёр разьмешчана 3591 вакансія. Па 1938 абʼявах абяцаюць заробак да 800 рублёў. Ад 1500 рублёў гатовы плаціць па 130 вакансіях. Напрыклад, а 16-ю гарадзкую клінічную паліклініку патрэбна сем мэдсясьцёр агульнай практыкі. Заробак абяцаюць на ўзроўні 1200–1600 рублёў.
Кіроўцы
Для кіроўцаў аўтамабіляў сёньня ў банку вакансій значыцца 4590 вакансій. Амаль палова зь іх — 2278 — на заробак да 800 рублёў. Больш за 1500 рублёў гатовы плаціць па 975 пазыцыях. Так, «Гроднааблгаз» шукае кіроўцу грузавых аўтамабіляў на заробак у 1568 рублёў. З патрабаваньняў — наяўнасьць пасьведчаньня кіроўцы катэгорыі «В», «С», а таксама пасьведчаньні на перавозку небясьпечных грузаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белстат: рэальнае беспрацоўе ў чацьвёртым квартале 2022 вырасла да 3,6%Іншыя спэцыяльнасьці
- Для трактарыстаў адкрыты 2953 вакансіі,
- для прадаўцоў — 2011,
- кухароў — 1880,
- электраманцёраў у рамонце і абслугоўваньні электраабсталяваньня — 1799,
- электрагазазваршчыкаў — 1109,
- дарожных рабочых — 420.
Раней у Беларусі зафіксавалі новы антырэкорд у колькасьці занятых у эканоміцы. У сьнежні іх налічвалася 4 млн 189,6 тыс. чалавек. Пра гэта паведамляў Белстат. Гэта на 3,3 тыс. менш, чым месяцам раней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Большасьць эмігрантаў ня вернуцца ў Беларусь ніколі», — экспэрт Лаўрухін ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2022 годзе заробак у сфэры культуры склаў менш за 60% сярэдняга па Беларусі