Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2022 годзе заробак у сфэры культуры склаў менш за 60% сярэдняга па Беларусі


Міністар культуры Анатоль Маркевіч. Архіўнае фота
Міністар культуры Анатоль Маркевіч. Архіўнае фота

У 2021 годзе гэты паказчык быў роўны 55%.

Па выніках 2022 году сярэдняя заработная плата ў сфэры культуры склала 967 рублёў, заявіў у эфіры СТВ міністар культуры Анатоль Маркевіч.

Ён адзначыў павелічэньне надбаўкі да акладу для культурна-асьветніцкіх устаноў: у студзені 2021 году яна склала 7% акладу, у студзені 2022-га — 16%, у кастрычніку — 23%.

«Плюс, паводле рашэньня калегіі, у нас штогод неабходна, каб кожная ўстанова за кошт пазабюджэтных рэсурсаў накіроўвала ня менш як 9% на павелічэньне заработнай платы, гэта значыць на стымулюючыя выплаты», — заявіў міністар.

Летась сярэдні заробак у краіне, паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, склаўся на ўзроўні 1630,9 рубля. Такім чынам, заробак работнікаў культуры склаў 59% ад сярэдняга. У 2021 годзе гэты паказчык быў роўны 55%.

Па словах Маркевіча, у 2023 годзе плянуецца выйсьці на сярэдні заробак 1100 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG