Палітзьняволеную Дарʼю Лосік, асуджаную на 2 гады калёніі, перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6 да разгляду апэляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Дар’ю пакаралі за інтэрвію пра яе мужа, зьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка. Пракурорка Кацярына Пакала прасіла для Дар’і Лосік менавіта 2 гады зьняволеньня.
Прысуд Дар’і Лосік вынес 19 студзеня судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Мікалай Грыгаровіч: 2 гады зьняволеньня з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Меру стрыманьня суд пакінуў бязь зьмены да набыцьця прысудам сілы.
Дар’ю Лосік абвінавачваюць паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу за інтэрвію пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году, «у якім пазыцыянавала сябе як жонка палітвязьня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каханьне за кратамі. Як у Беларусі прызнаюць палітзьняволенымі цэлыя сем’іУ няволі на Дар’ю чыняць ціск — вагу пасылак залічваюць у агульную вагу перадач, а таксама блякуюць ліставаньне.
Увесь час папярэдняга зьняволеньня свайго мужа і пасьля прысуду яму Дарʼя рэгулярна езьдзіла ў турму, дзе ўтрымлівалі Ігара, вазіла яму перадачы, праяжджаючы дзеля гэтага сотні кілямэтраў штотыднёва.
У Ігара і Дар’і Лосікаў ёсьць 4-гадовая дачка Паўлінка, якую цяпер даглядаюць бабулі і дзядулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь на 6-м месцы ў сьвеце па колькасьці палітвязьняў на 100 000 насельніцтва, абагнала Кубу