Выданьне The Washington Post у сваім тэксьце расказала пра маштаб рэпрэсій у самых недэмакратычных краінах сьвету. Таксама яно прывяло статыстыку ў колькасьці палітзьняволеных і затрыманых у розных дзяржавах.
Згодна зь ёй, Беларусь знаходзіцца на 6-м месцы ў сьвеце па колькасьці палітычных зьняволеных на 100 000 насельніцтва.
У рэйтынгу Беларусь абышла Кубу і набліжаецца да паказчыку Ганконгу. Узначальваюць антырэйтынг Паўночная Карэя, Эгіпет і Турэччына — дакладных лічбаў палітвязьняў у гэтых краінах няма, таму прыводзяцца прыблізныя дадзеныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абʼяднаньне сваякоў палітвязьняў і былых палітвязьняў: ва ўмовах рэпрэсій кампанія па вяртаньні мігрантаў выклікае недаверАмаль у кожнай краіне пры гэтым, свае крытэры для вызначэньня статусу палітвязьня — напрыклад, у некаторых палітвязьнямі лічацца людзі, якія трапілі на «суткі» з палітычных матываў.
Для некаторых краін The Washington Post прывёў колькасьць арыштаваных на акцыях пратэсту (антываенныя акцыі ў лютым мінулага году ў Расеі і антыўрадавыя акцыі ў Іране) — гэтыя краіны ў статыстыцы палітвязьняў ня ўлічваліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы «Вясны» выступілі з апошнім словам у судзе: «Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну!» Прысуд чакаецца 3 сакавікаНа 14 лютага 2023 году ў турмах Беларусі з прычын палітычнага перасьледу знаходзяцца 1438 чалавек (паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна»). Пераважна гэта арыштаваныя і асуджаныя за антыўрадавыя пратэсты 2020 году і актыўныя праціўнікі далучэньня Беларусі да расейскай вайны супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзін з самых вядомых іранскіх кінарэжысэраў абвясьціў галадоўку ў турме ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Здароўе там псуецца, шкада маладых». Размова з былым палітвязьнем пра ціск на «палітычных», расейскую прапаганду і побыт у калёніі