Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманыя ня менш за 12 мытнікаў, якія працавалі на памежным пераходзе ў Баброўніках, сьцьвярджае польская газэта Wyborcza.
Паводле інфармацыі Wyborcza, групу мытнікаў з Баброўнікаў затрымалі 9 лютага да прыняцьця Польшчай аб закрыцьці мясцовага памежнага пераходу. Імаверна, гаворка ідзе пра карупцыю. Інфармацыю аб затрыманьні мытнікаў выданьне атрымала ў ноч з 10 на 11 лютага, ужо пасьля закрыцьця памежнага пераходу (апоўдні 10 лютага).
Адзін з двух чалавек, якія перадалі выданьню інфармацыю пра затрыманьні, сьцьвярджае, што пасьля затрыманьня мытнікаў «на гэтым пераходзе працаваць няма каму». Іх справа вядзецца ў Беластоку пад наглядам Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.
Прэс-сакратар Падляскага ўпраўленьня дзяржаўных даходаў Мацей Чарнецкі на просьбу пракамэнтаваць сытуацыю заявіў толькі, што «перадае гэтую справу ў Нацыянальную пракуратуру» і папрасіў зьвярнуцца зь пісьмовым запытам, але пакуль не адказаў на яго.
Прэс-сакратар Падляскай паліцыі Томаш Крупа сказаў журналісту Wyborcza, што «нічога пра гэта ня чуў». Пры гэтым ён ня выключыў, што калі і быў арышт, дык яго маглі правесьці супрацоўнікі, напрыклад, Цэнтральнага бюро расьсьледаваньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля выраку Пачобуту Польшча вырашыла закрыць памежны пераход зь Беларусьсю ў Баброўніках9 лютага стала вядома, што пасьля выраку Пачобуту Польшча вырашыла закрыць памежны пераход зь Беларусьсю ў Баброўніках. Аб гэтым паінфармаваў кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі 9 лютага.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што прычынай такога рашэньня зьяўляецца «рост напружанасьці ў адносінах зь Беларусьсю», якая «грае Крамлёўскую музыку» і ня выключыў закрыцьця іншых памежных пераходаў зь Беларусьсю.
Рашэньне дзейнічае ад 10 лютага 2023 году. Фактычна адзіным даступным для беларусаў застаецца зараз памежны пераход з Польшчай у Берасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца на пераходзе Баброўнікі — Бераставіца, дзе Польшча спыніла рух. Фотарэпартаж Свабоды ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Памежныя войны»: Чаму Польшча стала ворагам №1 для Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На літоўскім пераходзе будзе каляпс». Беларусы расказалі, што зьменіцца, калі закрыюць Баброўнікі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску адрэгавалі на закрыцьцё Польшчай пераходу Баброўнікі: «Можа прывесьці да каляпсу» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі выклікаў кіраўніка амбасады Польшчы ў сувязі з закрыцьцём пераходу ў Баброўніках ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмʼер Польшчы ня выключыў, што закрыюць іншыя пераходы на мяжы зь Беларусьсю. Іх засталося два ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзем усё роўна езьдзіць, празь Літву і Латвію». Як закрыцьцё памежнага пункту адаб’ецца на перавозках людзей і рэчаў з Польшчы ў Беларусь