Як паведамляе БелТА, інфармацыю пра памеры сярэднямесячных заробкаў кіраўнікоў і работнікаў асобных гандлёвых сетак у 2022 годзе СМІ даў Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі. Згодна з гэтымі зьвесткамі, заробкі наступныя:
ТАА «Эўрагандаль» (гандлёвая сетка «Эўраопт»)
- Кіраўнік — 193 100 беларускіх рублёў;
- Прадавец — 1000 рублёў;
- Касір-кантралёр — 1100 рублёў;
- Сярэдняя зарплата па арганізацыі — 1400 рублёў.
ЗАТ «Паціа» (сетка «Пяты элемэнт»)
- Кіраўнік — 148 700 рублёў;
- Прадавец — 1600 рублёў;
- Касір-кантралёр — 900 рублёў;
- Сярэдняя зарплата па арганізацыі — 1 700 рублёў.
ІУПКП «БелВілесдэн» (гандлёвая сетка «Гіпа»)
- Кіраўнік — 98 600 рублёў;
- Прадавец — 1000 рублёў;
- Касір-кантралёр — 1300 рублёў;
- Сярэдняя зарплата па арганізацыі — 1500 рублёў.
ТАА «Санта Рытэйл» (гандлёвая сетка «Санта»)
- Кіраўнік — 37 400 рублёў;
- Прадавец — 1000 рублёў;
- Касір-кантралёр — 1100 рублёў;
- Сярэдняя зарплата па арганізацыі — 1200 рублёў.
ТАА «Фікс Прайс Захад» (гандлёвая сетка «Фікс Прайс»)
- Кіраўнік — 69 200 рублёў;
- Прадавец-кансультант — 900 рублёў;
- Сярэдняя зарплата па арганізацыі — 1200 рублёў.
ТАА «Электрасэрвіс і Да» (гандлёвая сетка «Электрасіла»)
- Кіраўнік — 30 200 рублёў;
- Прадавец — 1 300 рублёў;
- Касір-кантралёр — 1 300 рублёў;
- Сярэдняя зарплата па арганізацыі — 2 200 рублёў.
ТАА «Эўразапчастка» (крамы ARMTEK)
- Кіраўнік — 28 300 рублёў;
- Сярэдняя зарплата па арганізацыі — 2 300 рублёў.
ТАА «Тытунь Інвест» (гандлёвая сетка «Карона»)
- Кіраўнік — 1 400 рублёў;
- Прадавец — ад 800 да 1300 рублёў;
- Касір-кантралёр — ад 900 да 1400 рублёў;
- Сярэдняя зарплата па арганізацыі — 1600 рублёў.
ЗАТ «Эрніс» (крамы «Мацярык» і «Палас»)
- Кіраўнік — 12 000 рублёў;
- Прадавец — 1400 рублёў;
- Касір-кантралёр — 1400 рублёў;
- Сярэдняя зарплата па арганізацыі — 1800 рублёў.
ЗАТ «Юніфуд» (гандлёвая сетка «Алмі»)
- Кіраўнік — 11 800 рублёў;
- Прадавец — 850 рублёў;
- Касір-кантралёр — 850 рублёў;
- Работнікі — 1100 рублёў.
На нарадзе 10 лютага Аляксандар Лукашэнка анансаваў «жорсткія разборкі» па заробках кіраўнікоў у гандлёвых сетках. Паводле Лукашэнкі, некаторыя кіраўнікі гандлёвых сетак «атрымліваюць у 30-40 разоў заробак вышэйшы, чым звычайны прадавец», у той час як, на думку Лукашэнкі, суадносіны заробкаў працаўніка і кіраўніка, уладальніка гандлёвай арганізацыі павінны быць у межах 1 да 8.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заробак — $383, мільённыя пазыкі і мінусавая рэнтабэльнасьць. Як жывуць рэгіёны з самымі нізкімі заробкамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы часьцей зарабляюць менш за 400 рублёў у месяц, чым больш за 5000. Белстат пра заробкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус, які працуе, зьбяднеў за год на 7 кг сала і пабагацеў на 12 кг бульбы. Як інфляцыя зьядае заробкі