Арцыбіскупу Кандрусевічу выдалілі пухліну

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч (архіўнае фота)

Заслужаны ярарх цяпер адчувае сябе добра.

Арцыбіскуп на пэнсіі Тадэвуш Кандрусевіч, які раней узначальваў Каталіцкую царкву ў Беларусі, пасьпяхова перанёс апэрацыю выдаленьня пухліны, паведамляе Catholic. by

Апэрацыю правялі 8 лютага. Цяпер ён адчувае сябе добра і праходзіць пасляапэрацыйную рэабілітацыю.

Тадэвуш Кандрусевіч узначальваў Канфэрэнцыю каталіцкіх біскупаў у Беларусі з 2015 году. У 2020-м кіраўнік беларускай Каталіцкай царквы мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з крытыкай гвалту, які чынілі ўлады пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта. Яму амаль 4 месяцы не дазвалялі вярнуцца на радзіму з-за мяжы.

Арцыбіскупа пусьцілі толькі ў сьнежні 2020 году. У студзені 2021-га Тадэвуш Кандрусевіч выйшаў на пэнсію.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маскоўскія агрэсары выдаюць сябе за хрысьціянаў, а паводзяцца як сатаністы». Віншаваньне ад архіяпіскапа, які адлучыў Лукашэнку ад Царквы