Пра гэта гаворыцца ў публікацыі газэты The Wall Street Journal, якая спасылаецца на афіцыйных асобаў адной з краін – саюзьніц ЗША.
Па словах суразмоўцаў выданьня, Масква і Тэгеран спрабуюць стварыць больш хуткі бесьпілётнік, які будзе менш уразьлівы для ўкраінскай СПА.
У сьнежні мінулага году адміністрацыя амэрыканскага прэзыдэнта Джо Байдэна папярэджвала, што Масква і Тэгеран разглядаюць магчымасьць будаўніцтва ў Расеі сумеснай лініі па вытворчасьці дронаў. Цяпер, паводле слоў зьвязаных з Вашынгтонам афіцыйных асоб, перамовы перарасьлі ў канкрэтныя пляны — зь візытам 5-га студзеня ў горад Елабуга ў Татарстане іранскай дэлегацыі. Там яе чальцы наведалі пустую пляцоўку, дзе ў будучыні плянуецца пабудаваць завод.
Узначальваў дэлегацыю Ірану брыгадны генэрал Абдала Мехрабі, які ўваходзіць у кіраўніцтва аэракасьмічных сіл Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі, а таксама Гасем Дамавандзян, кіраўнік дырэктар кампаніі Quds Aviation Industry — прадпрыемства, якое, паводле ацэнак ЗША, адыгрывае ключавую ролю ў вытворчасьці іранскіх бесьпілётнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран не прызнаў расейскай анэксіі Крыму і іншых рэгіёнаў УкраіныРасейскія і іранскія прадстаўнікі на просьбу газэты аб камэнтары не адказалі, адзначае The Wall Street Journal.
- Кіеў абвінавачвае Маскву ва ўжываньні іранскіх дронаў-камікадзэ «Шагед» пры нападзе на цывільныя абʼекты ў ходзе вайны. Па зьвестках амэрыканскага боку, Тэгеран ужо перадаў Маскве сотні бесьпілётнікаў, якія Расея выкарыстоўвала для паражэньня вайсковых і цывільных цэляў ва Ўкраіне. Расея абвінавачваньні адхіляе. У лістападзе летась Іран упершыню прызнаў пастаўкі бесьпілётнікаў Расеі, але сьцьвярджае, што іх абмежаваная партыя была адпраўлена яшчэ да ўварваньня.