Адзначаецца, што на волю адпускаюць тых, каму выставілі абвінавачаньні, зьвязаныя зь бясьпекай. «Памілаваны будуць тыя, каму ня ставіцца ў віну шпіянаж на замежныя структуры, хто не абвінавачваецца ў наўпроставых кантактах з замежнымі агентамі, у наўмысным забойстве або нанясеньні шкоды здароўю, пашкоджаньні і падпалах дзяржаўнай уласнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні. Таксама падкрэсьліваецца, што акт памілаваньня прымеркаваны да чарговай гадавіны ісламскай рэвалюцыі 1979 года.
Пратэсты супраць уладаў успыхнулі ў Іране ў верасьні пасьля сьмерці жанчыны, затрыманай паліцыяй нораваў. 22-гадовая Махса Аміні была арыштаваная за тое, што нібыта насіла хіджаб або галаўную хустку «неналежным чынам» — у парушэньні строгага іранскага дрэс-коду для жанчын.
Урадавыя чыноўнікі характарызуюць праектныя акцыі, якія ўсё яшчэ працягваюцца, як бунты, якія падтрымліваюць нейкія сілы за мяжой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране пакаралі сьмерцю былога намесьніка міністра абароны краіныПаводле зьвестак праваабарончых груп, за час масавых акцый больш за 500 дэманстрантаў былі забітыя, у тым ліку 70 непаўналетніх, каля 20 тысяч чалавек узялі пад варту. Пратэсты па ўсёй краіне пачалі пакрысе сьціхаць пасьля таго, як стала вядома пра першыя пакараньні сьмерцю праз павешаньне.
У сувязі з указам Алі Хаменэі намесьнік кіраўніка судовай сыстэмы краіны Садэк Рахімі растлумачыў, што тыя зьняволеныя, якія маюць права на памілаваньне, павінны пісьмова заявіць, што шкадуюць пра зробленае, інакш яны застануцца за кратамі, піша ВВС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзін з самых вядомых іранскіх кінарэжысэраў абвясьціў галадоўку ў турме ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: У Іране небясьпечна нават спачуваць пратэстоўцам