Інтэрнэт-праграма для абмену паведамленьнямі Telegram выдаліла сетку каналаў Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК), піша «Вясна». На іх публікаваліся «пакаяльныя» відэа і асабістыя зьвесткі затрыманых беларусаў.
Пры гэтым адзін з каналаў, зьвязаных зь сілавікамі, — «Сводки центра» — працягвае працу.
ГУБАЗіК вядомы катаваньнямі людзей, пра што неаднойчы заяўлялі тыя, хто пасьпеў пабыць там на допытах. Арганізацыя, акрамя таго, перасьледуе праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі і беларусаў, якія выказваюць салідарнасьць з Украінай у вайне супраць Расеі. У калідорах і кабінэтах ГУБАЗіК разьвешаная расейская сымболіка.
Гэта ня першы раз, калі ў сацыяльных сетках выдаляюць каналы, суполкі і старонкі, зьвязаныя зь беларускімі сілавікамі і прапагандыстамі.
У сакавіку 2022 Telegram ужо выдаляў афіцыйны канал ГУБАЗіКу, а таксама заблякаваў каналы расейскага агенцтва Sputnik і расейскамоўнага каналу RT.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацсеткі ўкраінскага дэпутата Ганчарэнкі ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі». Ён адказаў, што іх разблякуе полк Каліноўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: ГУБАЗіК прасіў удзелу ў допытах «вясноўцаў»; ціск на фігурантаў «справы Аўтуховіча»