Сярод найбуйнейшых падаткаплатнікаў IT-сэктару Літвы апынулася яшчэ некалькі кампаній зь беларускімі каранямі. Гэта Wargaming Vilnius (€8,5 млн), Melsoft LT (€4,1 млн) і Gurtam (€2,5 млн), піша Officelife.
Epam sistemos, Wargaming Vilnius і Melsoft LT, паводле падлікаў Дзяржаўнай падатковай інспэкцыі пры Міністэрстве фінансаў Літоўскай Рэспублікі, па выніках 2022 году ўвайшлі ў топ-500 найважнейшых падаткаплатнікаў краіны. У ім яны занялі 128-ы, 165-ы і 404-ы радкі адпаведна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менш чым за год дзьве кампаніі зь беларускімі каранямі ўвайшлі ў тройку найбуйнейшых інфармацыйных бізнэсаў ЛітвыМінулы год стаў рэкордным па прадстаўніцтве кампаній зь беларускімі каранямі.
Найбольш падаткаў заплаціў прыватны прадавец тэхнічнай солі LIT Salt Trade. Кампанія заняла 126-е месца. Апроч літоўскага рынку, LIT Salt Trade працуе таксама на рынках Латвіі, Польшчы і Эстоніі.
Таксама ў гэты сьпіс уключаны вытворца і дыстрыб’ютар оптыкі Yukon Advanced Optics Worldwide (174-е месца і €7,9 млн выплачаных падаткаў) і кампанія Vidar Baltic (225-ы радок і €5,7 млн). Vidar Baltic — гэта рэарганізаваная збытавая структура аднаго з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў кармоў ГК «Садружнасьць». Раней яна называлася Sodrugestvo Baltija.
У рэгіянальныя рэйтынгі ўвайшлі санаторый «Беларусь» у Друскеніках (€0,6 млн) і мэталатрэйдэр Prekubos namai BMZ-Baltija ў Шаўлях (€1,5 млн).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь менскага ПВТ сышоў апошні «аднарог» — амэрыканская кампанія з ацэнкай больш як $1 млрд ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве затрымалі рэкордную з 2000 году партыю кантрабандных цыгарэт зь Беларусі