«МАК рашучым чынам абвяргае гэта і іншыя паклёпніцкія заявы. Яны ня могуць служыць асновай для якой-небудзь канструктыўнай дыскусіі», — гаворыцца ў заяве Міжнароднага алімпійскага камітэту, якую цытуе Reuters.
Раней МАК заклікаў дапусьціць прадстаўнікоў Расеі і Беларусі да спаборніцтваў у нэўтральным статусе пры ўмове, што яны не былі заўважаныя ў актыўнай падтрымцы вайны ва Ўкраіне. Акрамя таго, прэзыдэнт арганізацыі Томас Бах заявіў, што хоча, каб спартоўцы з Расеі і Беларусі змаглі ўзяць удзел у Гульнях у Парыжы ў 2024 годзе.
Таксама Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў пра лісты ад двух прадстаўнікоў Камітэту ў правах чалавека ААН, якія раней выказалі занепакоенасьць праз тое, што нядопуск расейцаў і беларусаў да спаборніцтваў можа ісьці за іхную нацыянальнасьць. На думку МАК, допуск да турніраў пры ўмове нэўтральнага сьцяга не супярэчыць Алімпійскай хартыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАК заклікаў дапусьціць да спаборніцтваў спартоўцаў зь Беларусі і Расеі, якія не падтрымалі вайну ва ЎкраінеРаней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі запрасіў кіраўніка МАК наведаць Бахмут, каб той пераканаўся, што «любы нэўтральны сьцяг расейскіх спартоўцаў заплямлены крывёй».
Ініцыятыву МАК раскрытыкаваў і дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхайла Падаляк.
«МАК прапануе сьвету прасоўваньне гвалту, масавых забойстваў, разбурэньняў. І таму настойвае, што расейскія спартоўцы павінны ўдзельнічаць у спаборніцтвах як безумоўныя «амбасадары сьмерці», — напісаў у твітэры Падаляк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі адрэгаваў на магчымы удзел спартоўцаў з Расеі і Беларусі ў Алімпіядзе-2024Міністар моладзі і спорту Ўкраіны, кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэту Вадзім Гутцайт заявіў, што ў выпадку допуску расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду яе могуць байкатаваць украінскія атлеты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскі алімпійскі камітэт пацьвердзіў, што спартоўцаў зь Беларусі і Расеі не дапусьцяць на Эўрапейскія гульні ў Кракаве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад белай плямай замест нацыянальнага сьцяга. Пра спорт у краіне, дзе пануе дыктатура