Пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны працягнулася пагаршэньне сытуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі, якое пачалося са жніўня 2020 году, калі былі сфальсыфікаваныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў.
Пра гэта гаворыцца ў адказе ўраду Нямеччыны на запыт апазыцыйнай фракцыі бундэстагу «Альтэрнатыва для Нямеччыны» аб свабодзе слова ў Расеі, Украіне і Беларусі і дзеяньнях кабінэту па яе паляпшэньні.
«Дзяржаўныя рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ўзмацняюцца. Яны нацэленыя на зьнішчэньне незалежнага мэдыяляндшафту і выяўляюцца сярод іншага ў вобысках, канфіскацыі [маёмасьці] і арыштах.
Апошнія прыклады жорсткасьці рэпрэсій — прысуды ад 4 да 14 гадоў турмы супрацоўнікам незалежнага інфармацыйнага агенцтва „БелаПАН“ у кастрычніку 2022 году», — зазначае ўрад Нямеччыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: фігурант «пінскай справы» Рубец ужо месяц у ШЫЗА, журналістаў Аляксандрава і Наважылава этапавалі ў калёнііАкрамя таго, гаворыцца ў дакумэнце, у Беларусі заблякавана больш за 100 сайтаў незалежных нацыянальных і міжнародных мэдыяў, за распаўсюджваньне незалежнага мэдыякантэнту пагражае крымінальная адказнасьць.
На незалежныя СМІ і выдаўцоў ціснуць пад надуманымі падставамі, асабліва абвінавачваньнямі ў парушэньні падатковага заканадаўства. За супрацоўніцтва зь імі караюць заднім чыслом.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зробім усё, каб хлусьня ня стала ісьцінай». Рэдакцыя Zerkalo.io апублікавала зварот напярэдадні суду над супрацоўнікамі Tut.by«Беларусь — адна з краін сьвету з найбольшай колькасьцю арыштаваных журналістаў (цяпер 32)», — канстатуе нямецкі ўрад.
Кабінэт інфармуе дэпутатаў, што рэалізуе меры, накіраваныя на захаваньне доступу грамадзян да незалежнай і аб’ектыўнай інфармацыі, а таксама абарону і падтрымку незалежных СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сьнілася мне, што я вярнуўся дадому». Пра што піша з-за кратаў журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты