У Слуцку шматдзетныя бацькі забілі 3-гадовага сына

Ілюстрацыйнае фота

Бацькі хлопчыка запэўнівалі, што яму проста стала дрэнна, таму выклікалі хуткую. Судовая экспэртыза паказала, што дзіця білі па галаве.

Падчас допытаў бацькі прызналіся, што рэгулярна білі сына з прычыны дрэнных паводзін — нібыта хлопчык часта плакаў, чым іх моцна раздражняў. У той вечар проста не разьлічылі сілу і забілі дзіця.

У сям’і выхоўваліся яшчэ дзеці 1, 4 і 13 гадоў. Іх забралі, паведаміў СК.

Бацькоў абвінавачваюць па п. 2 ч. 2 арт. 139 КК («забойства заведама малалетняга»). Мінімальны тэрмін па гэтым артыкуле — 8 гадоў, максымум для мужчыны — сьмяротнае пакараньне. Тэрмін таксама можа быць пажыцьцёвы або 25 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20-гадовую гарадзенку асудзілі за катаваньні 2-месячнага дзіцяці
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзевяць гадоў калёніі прысудзілі маці, якая забіла нованароджанага сына