Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзевяць гадоў калёніі прысудзілі маці, якая забіла нованароджанага сына


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Берасьцейскі абласны суд прысудзіў 9 гадоў калёніі агульнага рэжыму жыхарцы Баранавічаў, якая забіла і выкінула ў сьметніцу свайго нованароджанага сына.

Прысуд не набыў законны моц і можа быць абскарджаны.

Паводле суда асуджаная падчас цяжарнасьці хацела забіць сваё нованароджанае дзіця. На мэдычны ўлік жанчына не станавілася, цяжарнасьць ад навакольных хавала. Дзіця жанчына нарадзіла ў кватэры. Хлопчык быў здаровы, без парокаў і анамалій. Жанчына аднесла дзіця ў кантэйнэр для сьмецьця, дзе хлопчык памёр ад пераахалоджваньня.

Злачынства адбылося ў 2015 годзе.

Як піша Tut.by, асуджаная — 37-гадовая жыхарка Баранавічаў. Да заключэньня яна працавала паштальёнам у адным з гарадзкіх аддзяленьняў сувязі. Жанчына адна выхоўвае двух непаўнагадовых дачок: 17 і 11 гадоў, а таксама мае 20-гадовага сына. Разам зь імі жыве маці жанчыны. Раней да крымінальнай адказнасьці жанчына не прыцягвалася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG