Дэлегацыя Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў складзе яго кіраўніцы Сьвятланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў Аліны Коўшык і Паўла Латушкі сустрэлася зь міністрам адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыславам Чарнэкам.
Беларускі і польскі бакі абмеркавалі магчымасьць стварэньня і фінансаваньня польскім урадам сеткі беларускіх школ выхаднога дня ў гарадах кампактнага пражываньня беларускіх дыяспар, а таксама магчымасьць дзяцей грамадзян Беларусі наведваць заняткі беларускай мовы ў беларускіх клясах дзяржаўных школ, на што права пакуль маюць толькі беларусы з польскім грамадзянствам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У польскіх школах навучаецца 26 тысяч беларускіх дзяцейСьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да Пшэмыслава Чарнэка з просьбай павелічэньня фінансаваньня адукацыйнай праграмы імя Каліноўскага, каб як мага большая колькасьць рэпрэсаваных студэнтаў зь Беларусі змагла атрымаць якасную эўрапейскую адукацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Важна данесьці палякам, што беларусы не „саветы“, а сучасны народ». Зьявілася адукацыйная онлайн-гульня пра беларускія пратэстыАліна Коўшык, зважаючы на беспрэцэдэнтны рост колькасьці беларусаў у Польшчы, прапанавала павялічыць колькасьць катэдраў беларусістыкі ў польскіх унівэрсытэтах, а таксама стварыць праграму навуковых грантаў для дасьледчыкаў, рэпрэсаваных і звольненых у Беларусі.
Павал Латушка расказаў аб праграме «Кадравая рэзэрва для новай Беларусі» і абмеркаваў з польскім бокам магчымасьці стажаваньня для ўдзельнікаў праграмы ў польскіх навучальных установах.
Для далейшага вырашэньня ўзьнятых пытаньняў бакі дамовіліся стварыць двухбаковую рабочую групу пры Міністэрстве адукацыі і навукі Польшчы на чале з прадстаўніцай у нацыянальным адраджэньні Алінай Коўшык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча і далей будзе прызнаваць беларускія дыплёмы аб адукацыі, нягледзячы на выхад Беларусі зь міжурадавага пагадненьня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейскае слова — зброя, зь якой страляюць у беларусаў і ўкраінцаў». Коўшык — пра мову суду над Бяляцкім