Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У польскіх школах навучаецца 26 тысяч беларускіх дзяцей


Беларускія дзеці на занятках у нядзельнай школе
Беларускія дзеці на занятках у нядзельнай школе

Такую лічбу назвала адказная за нацыянальнае адраджэньне Аліна Коўшык на сустрэчы беларусаў з прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінэта на чале са Сьвятланай Ціханоўскай. Сустрэча прайшла 23 студзеня ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве.

Кіраўнік Беларускай школы ў Варшаве Алесь Лозка паведаміў, што што зь лютага ў польскіх школах украінскай мове будзе нададзены статус замежнай. І запытаўся, ці можна дамагчыся прыняцьця такога ж рашэньня, што тычыцца беларускай мовы.

Аліна Коўшык адказала, што 24 студзеня плянуецца сустрэча прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінэта зь міністрам адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыславам Чэрнякам, і з такой ж прапановай яна плянуе зьвярнуцца да міністра.

«Калі ў школе ёсьць 7 беларускіх дзяцей, мы таксама будзем дамагацца, каб яны мелі магчымасьць вывучаць беларускую мову як замежную. Мы плянуем адкрываць суботнія беларускія школы па ўсёй Польшчы. Праца такая вядзецца, патрэбны час.

Прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінэту
Прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінэту

І мы спадзяемся, што дзеці будуць здаваць іспыт па беларускай мове, атрымліваць сэртыфікаты, і калі вернуцца на радзіму, гэтыя адзнакі перанясуць у іх беларускія дзёньнікі», — патлумачыла Аліна Коўшык.

Што тычыцца адкрыцьця ў Польшчы Беларускага ліцэя для падлеткаў, то пакуль гэтага не плянуецца.

«Мы засяроджаныя пакуль на навучаньні малодшых дзетак, бо іх у Польшчы значна больш», — сказала Аліна Коўшык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG