На адной з заморскіх тэрыторый Францыі, на Мартыніцы ў Карыбскім моры, у студзені прынялі новы афіцыйны сьцяг — чырвона-зялёна-чорны.
Гэта колеры нацыяналістычнага руху на востраве, узятыя з панафрыканскага сьцяга. Сьцяг нацыяналістаў быў сярод варыянтаў, аднак не перамог у галасаваньні.
Цяпер сьцяг выбіралі з 18 магчымых варыянтаў, а замяніць стары са зьмеямі хацелі даўно, паколькі ён нагадваў пра каляніяльнае мінулае вострава. Сіня-белы сьцяг са зьмеямі выкарыстоўваўся з 4 жніўня 1766 году, але сустракаў супраціў з боку мясцовага насельніцтва, бо быў на караблях, якія перавозілі рабоў. У кастрычніку 2018 году пасьля ўказу Эманюэля Макрона Мартыніка перастала выкарыстоўваць гэты сьцяг.
На новым сьцягу дзьве роўныя чырвоная і чорная часткі, а таксама невялікая зялёная дыяганальная паласа. Па цэнтры сьцягу — чорная выява калібры. Крылы птушкі на новай эмблеме вострава ўтвараюць стылізаваную мапу Мартынікі.
Насельніцтва Мартынікі каля 365 тысяч чалавек. Тут выкарыстоўваюць эўра, а афіцыйных моваў — дзьве — француская і мартыніцкая крэольская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зацьвердзілі абноўлены дзяржаўны герб ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская віла ў Гандурасе, або Рай у краіне трэцяга сьвету