Камісія ў надзвычайных сытуацыях пры Пружанскім райвыканкаме пракамэнтавала сытуацыю з водазабесьпячэньнем ў Пружанах для газэты «Раённыя будні». Для жыхароў гораду ў 11 месцах арганізаваны падвоз пітной вады, разьмешчана 37 біяпрыбіральняў.
У Пружанах на сетках водазабесьпячэньня і каналізацыі гораду вядуцца рамонтна-аднаўленчыя работы. Праз аварыю ў сыстэме водаадвядзеньня часова адключана падача вады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Пружанах 16 студзеня з самай раніцы няма вадыПаводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэньня паслужыла паломка адной з помпаў.
Раённы цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі рэкамэндуе жыхарам кіпяціць ваду, набраную ў месцах падвозу, перад ужываньнем.
Водазабесьпячэньне абяцаюць аднавіць «у найкарацейшыя тэрміны». Ваду ў горадзе, у якім жывуць 20 тысяч чалавек, пусьцяць пасьля таго, як усе праблемы зьліквідуюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве частка жыхароў тры дні застаецца безь сьвятла. Ёсьць праблемы з вадой і цяплом ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нязломная беларуская багіня і жаўнер свабоды». Гісторыя палітзьняволенай беларускі, якая мае 13 дзяцей