Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пружанах 16 студзеня з самай раніцы няма вады


У Пружанах. Архіўнае фота
У Пружанах. Архіўнае фота

У мясцовым прадпрыемстве «Камунальнік» патлумачылі гэта правядзеньнем аварыйна-аднаўленчых работ на сетках водазабеспячэньня і каналізацыі.

У горадзе наладзілі падвоз пітной вады ў аўтацыстэрнах. Дастаўка арганізаваная ў 11 пунктах гораду, паведамляе тэлеграм-канал мясцовай газэты «Раённыя будні».

Раённы цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі рэкамэндуе жыхарам кіпяціць ваду, набраную ў месцах падвозу, перад ужываньнем.

У той жа час КУВП «Камунальнік» просіць гараджан «мінімізаваць выкарыстаньне каналізацыйнай сыстэмы і такім чынам пасадзейнічаць хутчэйшаму правядзеньню работ».

Калі водазабесьпячэньне будзе адноўленае, не паведамляецца. Раённая адміністрацыя сьцьвярджае што «прычын для панікі няма».

Насельніцтва Пружан — каля 20 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG