Набізада была дэпутаткай з 2019 году па жнівень 2021 году, калі да ўлады ў Афганістане прыйшла групоўка «Талібан». Яна адна зь нямногіх жанчын-палітыкаў, якія не пакінулі краіну пасьля перавароту. Ёй было 32 гады.
Экс-дэпутатка адкрыта выказвалася супраць законаў, уведзеных талібамі. Яна крытыкавала забарону на адукацыю для жанчын і дзяўчынак і іншыя парушэньні грамадзянскіх правоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Афганістане суды будуць кіравацца законамі шарыяту, якія ўключаюць публічныя пакараньні і адсячэньне канцавінаўПасьля прыходу да ўлады ў 2021 годзе талібы абяцалі выконваць правы жанчын, але неўзабаве пачалі ўводзіць абмежаваньні. Ісламісты ліквідавалі Міністэрства па справах жанчын, якое існавала 20 гадоў, абмежавалі доступ да школьнай адукацыі для дзяўчынак і да вышэйшай адукацыі для студэнтак, забаранілі жанчынам займацца спортам, тэлевядучых абавязалі насіць хіджаб.
Рух «Талібан» прызнаны тэрарыстычным у многіх краінах сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Талібан» загадаў няўрадавым арганізацыям забараніць жанчынам прыходзіць на працу