«Прэмʼер-міністар адзначыў імкненьне Вялікабрытаніі ўзмацніць падтрымку Ўкраіны, у тым ліку шляхам прадастаўленьня танкаў Challenger 2 і дадатковых артылерыйскіх сыстэм», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце ўраду Вялікабрытаніі.
Always strong support of the UK is now impenetrable and ready for challenges. In a conversation with the Prime Minister, @RishiSunak, I thanked for the decisions that will not only strengthen us on the battlefield, but also send the right signal to other partners.
— Володимир Зеленський (@ZelenskyyUa) January 14, 2023
Зяленскі напісаў у сваім твітары аб падтрымцы з боку Вялікабрытаніі, якая стала «непрабіўной і гатовай да выклікаў». У размове з прэмʼер-міністрам Рышы Сунаком кіраўнік Украіны падзякаваў яму за рашэньні, «якія не толькі ўзмоцняць Украіну на полі бою, але і стануць правільным сыгналам для іншых партнэраў».
11 студзеня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда паабяцаў перадаць Украіне роту танкаў Leopard 2 нямецкай вытворчасьці. «Рота танкаў Leopard для Украіны будзе перададзена ў рамках стварэньня міжнароднай кааліцыі. Такое рашэньне ўжо ёсьць у Польшчы», — заявіў польскі прэзыдэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія выдзеліць у 2023 годзе 2,3 млрд фунтаў на падтрымку ЎкраіныЦяпер Украіна ваюе савецкімі танкамі Т-64: украінскімі ў стандартнай камплектацыі і мадэрнізаванымі, пастаўленымі Чэхіяй і Польшчай. Украінскія вайскоўцы тлумачаць, чым ад гэтых танкаў адрозьніваецца Leopard:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына і ЗША абвясьцілі, што паставяць Украіне бранетэхнікуГаворка ідзе аб 14 адзінках тэхнікі. Са слоў Дуды вынікае, што Польшча ня будзе пастаўляць танкі сама па сабе, а гатова да такіх паставак па ўзгадненьні з саюзьнікамі. Першым чынам гаворка ідзе аб вытворцы танкаў Нямеччыны. Аднак пра дакладнае рашэньне нямецкіх уладаў аб пастаўцы Ўкраіне танкаў Leopard 2 пакуль невядома.
Прадстаўнікі Ўкраіны неаднаразова заяўлялі аб неабходнасьці сучасных танкаў. Яшчэ ў верасьні 2022 году выданьне Politico са спасылкай на свае крыніцы пісала, што Ўкраіна папрасіла Захад аб тэрміновых пастаўках сучасных танкаў, каб дабіцца посьпеху пры контрнаступленьні на паўночным усходзе краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Дуда патлумачыў, на што Польшча спадзяецца, перадаючы танкі Leopard Украіне