Дзяржаўны камітэт маёмасьці разьмясьціў адказ на звароты на сваім сайце.
Чыноўнікі спасылаюцца на Інструкцыю аб трансьлітарацыі геаграфічных назваў літарамі лацінскага альфабэту (яна зацьверджана пастановай ад 23 лістапада 2000 году № 15). Яны пішуць, што гэтыя правілы дзейнічаюць толькі пры стварэньні картаграфічнай і іншай прадукцыі, прызначанай для міжнароднага карыстаньня. А таму, на думку чыноўнікаў, нічога не парушаецца.
Аднак тлумачэньня, чаму назвы вуліц на паказальніках не адносяць да картаграфічнай прадукцыі для замежных карыстальнікаў, у адказе няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэспубліканская рада гістарычнай палітыкі парэкамэндавала скасаваць трансьлітарацыю геаграфічных назваў на аснове лацінкіВыкарыстаньне лацінкі для трансьлітарацыі нацыянальных геаграфічных назваў на вулічных паказальніках апошнім часам крытыкавалі праўладныя актывісты і блогеры. Улады абмяркоўвалі праблему 8 сьнежня на пасяджэньні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы.
Як адзначаецца ў дакумэнтах, што трапілі ў сеціва, удзельнікі, абмеркаваўшы пытаньне, пагадзіліся, што лацінка на паказальніках «ускладняе ўспрыманьне інфармацыі і абцяжарвае арыентаваньне».
Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка, што «ў яе аснову пакладзены польскі варыянт лацінскай графікі, які з XVI стагодзьдзя выкарыстоўваўся ў мэтах палянізацыі беларусаў разам з навязваньнем каталіцтва». У той жа дзень Сергеенка адзначыў, што ўлады абмяркоўваюць зьмену трансьлітарацыі назваў гарадоў, вуліц зь беларускай на расейскую мову.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады абмяркоўваюць зьмену трансьлітарацыі назваў гарадоў, вуліц зь беларускай на расейскую мову ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейскае слова — зброя, зь якой страляюць у беларусаў і ўкраінцаў». Коўшык — пра мову суду над Бяляцкім