Начальнік гомельскага ізалятара часовага ўтрыманьня Баравых, на думку Ільлі, парушыў некалькі артыкулаў: «злоўжываньне ўладай» (ч. 2 арт. 424 КК) і «перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў» (ч. 3 арт. 426 КК).
«Было парушанае маё права на гуманнае абыходжаньне і павагу чалавечай годнасьці. Бо мне не далі матраца і бялізны, чыстай вопраткі і прадметаў гігіены. Я быў пазбаўлены сну і адпачынку. Мяне спэцыяльна будзілі ноччу і не давалі прылегчы ўдзень. Для запалохваньня ў адносінах да мяне незаконна выкарыстоўвалі кайданкі. Ежа, якую мне давалі, была агіднай, прызначанай хутчэй для харчаваньня жывёлаў, чым для людзей. Без нармальнага харчаваньня, сну, адпачынку, вопраткі, прадметаў гігіены, ва ўмовах стрэсу я знаходзіўся 12 дзён», — адзначае Ільля ў заяве, накіраванай у Сьледчы камітэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня дайце памерці з голаду». Былы палітвязень Ільля Міронаў шукае працуХто такі Ільля Міронаў
Гомельскага валянтэра Ільлю Міронава сёлета асудзілі на 1,5 года папраўчай калёніі і 200 базавых велічыняў штрафу. Паколькі Міронаў больш за год знаходзіўся ў СІЗА, яго пастанавілі вызваліць у залі суду. Спачатку Ільлю абвінавачвалі паводле арт. 130 КК («распальваньне варожасьці»), але ў працэсе сьледзтва абвінавачаньне замянілі на артыкул 369-1 («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).
Увосень 2020 году Ільля Міронаў некалькі разоў сядзеў на «сутках» за акцыі пратэсту. У ліпені 2021-га яго затрымалі праз падазрэньне ў «акце тэрарызму». Ільля прабыў у ізалятары восем дзён, затым яго выпусьцілі. Пасьля ізалятара валянтэр пакутаваў ад боляў у сьпіне, бо восем начэй спаў на жалезным ложку без матраца і бялізны.
У канцы жніўня Ільля зноў трапіў у ІЧУ — гэтым разам за «пікет». Так судзьдзя трактаваў надпіс «Пишите письма» на футболцы валянтэра.
Міронава таксама затрымалі ў сярэдзіне лістапада на 5 дзён за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (19.11 КаАП) — нібыта за падпіску на «экстрэмісцкі» канал. У ізалятары, як сам ён пісаў, «да нас ставіліся горш, чым да крымінальнікаў».
8 сьнежня 2022-га валянтэр зноў апынуўся за кратамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У чым абвінавачваюць беларусаў, якіх судзяць за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 сьнежня: чарговы раз затрымалі валянтэра Міронава; у «сьпіс экстрэмістаў» дадалі 46 чалавек