Намесьнік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус заявіў LRT Radio, што ня ўсе грамадзяне Беларусі, якія едуць у Літву, трапляюць у краіну — некаторых памежнікі разварочваюць і адпраўляюць назад у Беларусь.
Абрамавічус лічыць, што ўвядзеньне анкеты з пытаньнямі пра прыналежнасьць Крыму і мэты паездкі ў Літву — дастатковыя захады для праверкі беларускіх грамадзян, іншых уводзіць ня трэба.
«Вялікую частку захадаў ужо зрабілі — уведзена больш строгая праверка па прыбыцьці ў Літву, а таксама зьменшаная колькасьць дазволаў на часовае пражываньне, абавязковыя дадатковыя анкеты пры выдачы гэтых дакумэнтаў, якія ацэньваюць патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бясьпецы. Усе захады эфэктыўныя», — сказаў ён.
Абрамавічус згодны і з тым, што ня варта аднолькава ставіцца да ўсіх грамадзян Беларусі, трэба ацэньваць кожны выпадак асобна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва прапануе пускаць расейцаў у ЭЗ пасьля адказу на пытаньне «Чый Крым?» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва прысудзіла прэзыдэнту Ўкраіны Зяленскаму Прэмію свабоды