Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва прысудзіла прэзыдэнту Ўкраіны Зяленскаму Прэмію свабоды


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Сойм Літвы прыняў рашэньне аднагалосна.

Літва прысудзіла Прэмію свабоды за 2022 год прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму, чыя краіна змагаецца з расейскім уварваньнем, піша Голас Амэрыкі.

«Сёньня Ўкраіна — гэта эўрапейская дэмакратыя, вымушаная змагацца за выжываньне сваёй тэрыторыі, культуры і народу, а таксама за свабоду за ўсіх нас. Вось чаму камісія Прэміі свабоды прапанавала ўручыць Прэмію свабоды гэтага году прэзыдэнту Ўкраіны за яго заслугі і заслугі ўкраінскага народу ў іх барацьбе за незалежнасьць, свабоду і дэмакратыю перад абліччам ваеннай агрэсіі Расеі», — заявіла сьпікер Сэйму Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн.

Яна дадала, што як прэзыдэнт Украіны Зяленскі знаходзіцца на пярэднім краі гэтай барацьбы за свабоду, і сваім асабістым лідэрствам і прыкладам ён натхніў мільёны людзей ва Ўкраіне на тое, каб яны супраціўляліся і не здаваліся, а таксама аб’яднаў сусьветную супольнасьць супраць злачыннага рэжыму Пуціна.

Рашэньне аднагалосна падтрымалі ўсе 113 літоўскіх заканадаўцаў, паведаміла газэта Baltic Times.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG