Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на яшчэ не апублікаваны дакумэнт.
Законапраект, унесены ў Дзярждуму пасьля аб’яўленай расейскімі ўладамі анэксіі чатырох абласьцей Украіны восеньню, ужо прайшоў першае чытаньне. Як гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекту, «апошнім часам актыўна распаўсюджваюцца мапы і іншыя выявы, дзе аспрэчваецца тэрытарыяльная прыналежнасьць Крыма, Курыльскіх астравоў, іншых тэрыторый Расеі».
Законапраект прапануе забараніць распаўсюджваньне такіх мапаў і ўвесьці за яго адміністрацыйнае пакараньне — для грамадзян да 15 сутак арышту або штраф, для юрыдычных асоб — прыпыненьне працы або штраф ад 100 тысяч да мільёна расейскіх рублёў.
Прыналежнасьць Расеі чатырох паўднёвых Курыльскіх астравоў аспрэчвае Японія; спрэчка не ўрэгулявана з моманту заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Хоць СССР выказваў гатоўнасьць вярнуць Японіі сама меней два выспы, улады Расеі заяўляюць, што не гатовыя ні да якіх кампрамісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародная супольнасьць асудзіла анэксію Расеяй украінскіх тэрыторыйУ 2014 годзе Расея анэксавала ўкраінскую Аўтаномную рэспубліку Крым і горад Севастопаль. Анэксія не была прызнана пераважнай большасьцю краін сьвету.
У 2022 годзе, пасьля захопу часткі ўкраінскай тэрыторыі Расея абʼявіла аб анэксіі Данецкай, Луганскай, Запароскай і Хэрсонскай абласьцей Украіны. Ніводная з гэтых абласьцей цалкам не кантралюецца расейскім войскам. Да канца ня ясныя і межы, якія Расея зараз лічыць сваімі (і якія павінны быць адлюстраваны на мапах, каб іх не прызналі экстрэмісцкімі). З большасьці выказваньняў афіцыйных асоб вынікае, што гаворка ідзе пра адміністрацыйныя межы абласьцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Японія ўпершыню з 2003 году афіцыйна назвала Курылы «незаконна акупаванымі» Расеяй