Аб прыняцьці закону «Аб канфіскацыі маёмасьці» раней афіцыйна не паведамлялі. Апублікавалі яго ў ноч на 6 студзеня.
У законе ўказана, што ён прыняты «з улікам неабходнасьці неадкладнага і эфэктыўнага рэагаваньня на існыя пагрозы нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусі ў рэжыме спэцыяльных абмежавальных мераў» і накіраваны на «гарантаваньне нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусі, яе эканамічнай стабільнасьці, абарону правоў і законных інтарэсаў беларускіх юрыдычных і (або) фізычных асобаў, інтарэсаў грамадзтва і дзяржавы».
Адабраньне маёмасьці будзе адбывацца «па матывах грамадзкай неабходнасьці».
Рашэньне аб прыняцьці меры ў адказ з дапамогай канфіскацыі аб’ектаў права ўласнасьці прымае Савет Міністраў Рэспублікі Беларусі, гаворыцца ў дакумэнце. Пасьля гэтага Дзяржаўны камітэт маёмасьці мае зьвярнуцца ў эканамічны суд Менску з заявай. Яна мае быць разгледжана цягам месяца. Рашэньне суду можна будзе абскардзіць ва «ўстаноўленым законам парадку».
Сканфіскаваныя аб’екты права ўласнасьці павінны паступаць ва ўласнасьць Рэспублікі Беларусі, грашовыя сродкі — пералічвацца ў рэспубліканскі бюджэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады заблякавалі актывы яшчэ 4 кампаній, якія належаць інвэстарам зь «недружалюбных краін»Пры гэтым у законе дакладна не раскрываецца паняцьце «недружалюбных дзеяньняў». Таксама незразумела, як вызначыць, ці знаходзіцца асоба «пад кантролем замежных асобаў».
У дакумэнце вызначаюцца наступныя тэрміны:
- афіліяваныя асобы — тыя, хто «проста і (ці) ускосна (празь іншых юрыдычных і (ці) фізычных асобаў) вызначылі рашэньне аб зьдзяйсьненьні недружалюбных дзеяньняў або аказалі ўплыў на прыняцьце такога рашэньня замежнымі дзяржавамі, а таксама юрыдычныя і (ці ) фізычныя асобы, якія залежаць ад рашэньняў асобаў з такіх дзяржаваў і ўключаныя ў пералік, вызначаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусі»;
- Да асобаў з замежных дзяржаў, якія зьдзяйсьняюць недружалюбныя дзеяньні, адносяцца «замежныя асобы, зьвязаныя з замежнымі дзяржавамі, якія зьдзяйсняюць недружалюбныя дзеяньні ў дачыненьні да беларускіх юрыдычных і (ці) фізычных асобаў і асобы, якія знаходзяцца пад кантролем названых замежных асобаў, незалежна ад месца іх рэгістрацыі ці месца пераважнага вядзення імі гаспадарчай дзейнасьці».
Сьцьвярджаецца, што канфіскацыя маёмасьці будзе адбывацца «выключна ў якасьці меры ў адказ пры ўчыненьні ў адносінах да Рэспублікі Беларусі, яе юрыдычных і (ці) фізычных асобаў недружалюбных дзеяньняў».
Закон уступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікаваньня. Але ўрад мае паўгода на прыняцьцё мераў для яго рэалізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі падоўжыў забарону на вываз прамысловых тавараў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ўжо наша прадпрыемства». Лукашэнка пра McDonald’s і актывы замежных кампаній