Выпускныя іспыты і ЦТ
Як было
Абітурыенты на большасьці спэцыяльнасьцяў здавалі цэнтралізаваны тэст па расейскай ці беларускай мове, а таксама яшчэ два ЦТ па профільных спэцыяльнасьцях. У выніку іх залічвалі ў ВНУ паводле набраных на трох тэстах балах. Таксама ў школе абітурыенты здавалі ўнутраныя іспыты.
Як стала
З гэтага году выпускнікі будуць здаваць адзіны экзамэн у школе па расейскай ці беларускай мове і яшчэ адзін прадмет на выбар у фармаце цэнтралізаванага іспыту. Сэртыфікаты аб цэнтралізаваным іспыце можна будзе падаваць у ВНУ нароўні з сэртыфікатамі аб цэнтралізаваным тэставаньні. Таксама гэты экзамэн заменіць сабой выпускныя іспыты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў указ аб новых правілах прыёму ў ВНУ, увёў льготы для сілавікоўІльготы
Як было
Раней ільготы пры паступленьні мелі пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядаў, многія зь іх паступалі без іспытаў.
Як стала
Засталіся льготы для пераможцаў алімпіядаў, па-за конкурсам будуць залічвацца дзеці вайскоўцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія сталі інвалідамі пры выкананьні службовых абавязкаў. А таксама выхаванцы вайскова-патрыятычных клюбаў пры паступленьні ў ВНУ Мінабароны, МУС, Дзяржаўнага памежнага камітэту і на вайсковыя факультэты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я проста зьеду». Як студэнты-платнікі адрэагавалі на абавязковае разьмеркаваньне для іх«Мэтавікі» і абітурыенты сілавых ВНУ
Для гэтых катэгорый значна спрасьцілася працэдура паступленьня. «Мэтавікі» — гэта тыя абітурыенты, хто мае адмысловы ліст ад раённых уладаў, дзе прапісана, што раёну патрэбен менавіта такі спэцыяліст. Пасьля сканчэньня ВНУ яны адпрацоўваюць па разьмеркаваньні ня 2, а 5 гадоў.
Як было
Раней мэтавікі здавалі іспыты, як і ўсе іншыя абітурыенты, але паступалі паводле свайго асобнага конкурсу. Таксама паступалі па агульнай праграме абітурыенты сілавых ВНУ.
Як стала
Цяпер ва ўказе прапісана, што мэтавікі могуць здаць два экзамэны ў школе, але паступаюць па адным унутраным у ВНУ. Тое ж самае працуе для абітурыентаў сілавых ВНУ. Таксама значна павялічыцца колькасьць месцаў для мэтавікаў. На мэдычных спэцыяльнасьцях ім могуць аддаць да 80% месцаў, на сельскагаспадарчых спэцыяльнасьцях — да 70% месцаў, на ўсіх іншых — да 60%. Гэта максымальная магчымая колькасьць месцаў, але можа быць і менш, іх вызначэньнем зоймецца Міністэрства адукацыі.
Пры гэтым ва ўказе не прапісаныя квоты. Ці будуць у мэтавікаў асобныя месцы, або яны будуць дзяліць агульную колькасьць месцаў зь іншымі абітурыентамі, незразумела.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве памёр звольнены пасьля пратэстаў выкладчык унівэрсытэту Віталь ЕўмянькоўЛіцэі пры ўнівэрсытэтах
Як было
Раней выпускнікі ліцэяў пры ўнівэрсытэтах (напрыклад ліцэй БДУ ці БНТУ) здавалі іспыты і паступалі ва ўнівэрсытэты, як і ўсе іншыя абітурыенты.
Як стала
Цяпер выпускнікі ліцэяў пры ВНУ могуць мець права паступаць без іспытаў, але не ва ўсе ўнівэрсытэты, а толькі ў той, ад якога быў іх ліцэй. Канчатковыя сьпісы ліцэяў складае Міністэрства адукацыі. Пакуль вядома толькі, што такім ліцэем будзе ліцэй пры БДУ.