«Гэта факт: мы ўдзельнічаем у касьмічнай гонцы, — сказаў Нэльсан. — Нам лепш сачыць, каб яны не заслупавалі ўчасткі на Месяцы пад выглядам навуковых дасьледаваньняў». Нэльсан дапусьціў, што потым Пэкін можа заявіць: «Трымайцеся далей, мы тут, гэта наша тэрыторыя».
На 2030-я гады Пэкін плянуе арганізаваць першыя палёты людзей на Месяц. Верагодна, Кітай стане другой пасьля ЗША краінай у сьвеце, якая здолее даставіць чалавека на спадарожнік Зямлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Касьмічны карабель Orion, які лятаў да Месяца, вярнуўся на Зямлю. ВІДЭАЗа апошнія гады Кітай запусьціў некалькі месяцаходаў для збору ўзораў паверхні Месяца, у тым ліку — упершыню ў гісторыі — на яго адваротным баку.
Паводле зьвестак Пэнтагону, у пляны Кітаю ўваходзіць ня толькі адправіць касманаўтаў на спадарожнік Зямлі, але і ўсталяваць там рэтрансьлятар сувязі. У ЗША асьцерагаюцца, што, стварыўшы на Месяцы сваю інфраструктуру, Кітай атрымае магчымасьць заблякаваць сувязь будучым касьмічным праграмам краін Захаду.
У Кітаі падобныя абвінавачаньні абвяргаюць. «Кітай выступае за мірнае выкарыстаньне касьмічнай прасторы і супраць гонкі ўзбраеньняў у ёй», — заявіў прэс-сакратар амбасады Кітаю ў Вашынгтоне Лю Пэн’юй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто будзе валадарыць у космасе? Што амэрыканскія вайсковыя экспэрты гавораць пра патэнцыйны касьмічны канфлікт- ЗША плянуюць высадзіць астранаўтаў на Месяц да канца 2025 году. У рамках гэтай місіі NASA зьбіраецца адправіць экіпаж на арбіту Месяца ў 2024 годзе.
- Амбітную праграму адносна Месяца раней анансавала Расея. Былы прэзыдэнт «Раскосмасу» Дзьмітрый Рагозін абяцаў пілятаваны аблёт спадарожніка да 2024 году, а высадку першых касманаўтаў на яго — да 2030-га. Пазьней тэрмін высадкі ссунуўся ў плянах «Раскосмасу» на год, а аблёту — адразу на чатыры гады, але і гэтыя тэрміны экспэрты лічаць нерэалістычнымі.