За сьнежань назіральнікі зафіксавалі 165 сьмерцяў сярод цывільнага насельніцтва. Раненьні атрымалі больш за 500 украінцаў.
ААН адзначае, што рэальная колькасьць загінулых можа быць вышэйшая, бо інфармацыя з зоны актыўных баявых дзеяньняў паступае са спазьненьнем. Гэта тычыцца такіх гарадоў, як Марыюпаль, Ізюм, Лісічанск, Папасная, Севераданецк.
Большасьць зафіксаваных сьмерцяў выкліканая прымяненьнем выбуховай зброі зь вялікай зонай паражэньня, уключаючы абстрэлы зь цяжкай артылерыі і рэактыўных сыстэмаў залпавага агню, а таксама ракетнымі і авіяцыйнымі ўдарамі, гаворыцца ў справаздачы.
Расейскія ўлады заяўляюць, што войска не атакуе цывільныя аб’екты і наносіць удары па абʼектах, якія могуць быць скарыстаныя Ўкраінай у ваенных мэтах.