Вырасьце заробак у бюджэтнікаў
З 1 студзеня наступнага году бюджэтная стаўка вырасьце на 16 рублёў (плюс 7,5%), яна будзе складаць 228 рублёў. Да базавай стаўкі прывязаныя заробкі бюджэтнікаў, а таксама субсыдыі і іншыя кампэнсацыйныя выплаты, якія таксама вырастуць.
Вырасьце мінімальны заробак
З пачатку году мінімальны заробак вырасьце да 71 рубля. Цяпер мінімальны заробак у Беларусі складае 483,17 рубля.
На пачатку году мінімалка была роўная 457 рублям, а пасьля павышэньня яна дарасьце да 554 рублёў. Такім чынам, у параўнаньні з студзенем мінімальны заробак павялічыцца на 21%. Гэта прыкладна на 6–7% больш за афіцыйную гадавую інфляцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутаты непрызнаванай Палаты прадстаўнікоў ухвалілі дамову з РФ, якая стварае супольны падатковы камітэтВырасьце сямейны капітал
Сямейны капітал у 2023 годзе павялічыцца адразу на 4341 рубель і складзе 30 336 рублёў. Выходзіць рост на 17%.
Сямейны капітал у Беларусі ўвялі з 1 студзеня 2015 году: пры нараджэньні трэцяга і наступных дзяцей сям’я атрымлівала $10 000 на дэпазыт, каб пасьля 18-годзьдзя дзіцяці накіраваць гэтыя грошы на паляпшэньне жыльлёвых умоў, атрыманьне адукацыі, паслуг у сфэры сацыяльнага абслугоўваньня, аховы здароўя.
Вырасьце камуналка
У наступным годзе ў Беларусі зьбіраюцца двойчы павысіць кошт жыльлёва-камунальных паслуг. Сьпярша з 1 студзеня, а пасьля яшчэ раз — з 1 чэрвеня. З 1 студзеня тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі, акрамя ацяпленьня, павысяцца на 9,53 рубля (3,42 даляра), з 1 чэрвеня — на цеплавую і электрычную энэргію, прыродны і звадкаваны газ на мэты ацяпленьня — на 4,39 рубля (1,58 даляра).
Паводле чыноўнікаў, рост складзе ня больш за 13–15 рублёў. У разьліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыльцамі пры нарматыўным спажываньні паслуг павышэньне будзе ў межах 5 даляраў, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Новыя падаткі
З новага году ў Беларусі вырасьце падатковая нагрузка. У прыватнасьці, з 2023 году зьбіраюцца:
- скасаваць шэраг падатковых ільготаў;
- індэксаваць стаўкі зямельнага, экалягічнага падатку, падаходнага падатку зь фізычных асобаў у фіксаваных сумах для адаптацыі іх да інфляцыйных працэсаў;
- павялічыць стаўку падатку на прыбытак для юрыдычных асобаў з 18 да 20 працэнтаў і падаходнага падатку з даходаў індывідуальных прадпрымальнікаў з 16 да 20 працэнтаў;
- для індывідуальных прадпрымальнікаў плянуюць падняць падаходны падатак з 16% да 20%.
Таксама з Падатковага кодэксу хочуць выключыць пэўныя віды дзейнасьці, па якіх ІП могуць працаваць з адзіным падаткам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў зацьвердзіла падатковыя зьмены на 2023 год. Для каго вырастуць падаткіУрад Беларусі вызначыў, хто ў 2023 годзе зможа перайсьці на падатак на прафэсійны даход — новы збор, які ўвядуць з 1 студзеня. Сьпіс гэтых відаў дзейнасьці зацьверджаны пастановай Савету міністраў № 851.
Новы падатак таксама ўвядуць для самазанятых фізычных асобаў, якія маюць прафэсійны даход ад дзейнасьці, але не зарэгістраваныя індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Стаўкі падатку на прафэсійны даход устаноўленыя ў памеры 10% ад выручкі пры працы зь фізычнымі асобамі і замежнымі юрыдычнымі асобамі, незалежна ад выручкі. Пры працы зь беларускімі суб’ектамі гаспадараньня — 10% пры суме выручкі ня больш за 60 тысяч беларускіх рублёў і 20% з даходу, які перавышае 60 тысяч. Для фізычных асобаў, упершыню зарэгістраваных у якасьці платніка падатку на прафэсійны даход, прадугледжана льгота ў выглядзе падатковага выліку ў памеры 2000 беларускіх рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2023 годзе зьявіцца новы падатак: урад вызначыў віды дзейнасьці, якія ён закранеЯшчэ большы страхавы стаж для пэнсіі
Для працоўнай пэнсіі неабходны стаж работы з выплатай працоўных узносаў у пэнсійны фонд — яго называюць працоўным стажам. Кожны год яго павялічваюць на 6 месяцаў (пакуль ён не складзе 20 гадоў
, у 2022 годзе ён складае 18 гадоў і 6 месяцаў. Адпаведна, у 2023 годзе для атрыманьня такой пэнсіі спатрэбіцца 19 гадоў страхавога стажу.
Маці чацьвярых дзяцей для назначэньня працоўнай пэнсіі дастаткова 10 гадоў страхавога стажу, маці пяцярых дзяцей — 5 гадоў.
Абавязковы касавы апарат для гандляроў
З пачатку 2023 году ІП і юрыдычныя асобы «пры ажыцьцяўленьні розьнічнага гандлю харчовымі таварамі» абавязаныя выкарыстоўваць касавае абсталяваньне. У Міністэрстве падаткаў і збораў удакладняюць, што касы павінны быць нават у прадаўцоў сельскагаспадарчых тавараў на кірмашах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эканамічныя вынікі году: Такога падзеньня ВУП Беларусь ня бачыла з 1990-х