Але пры гэтым ён падкрэсьліў, што нафту па цэнах, прызначаных Захадам, яна прынцыпова прадаваць ня будзе, сказаў чыноўнік у інтэрвію тэлеканалу Asharq News.
Антон Сілуанаў адзначыў, што Расея ня будзе прадаваць нафту па кантрактах, у якіх будуць указвацца цэнавыя абмежаваньні, уведзеныя Эўропай.
«Гэта выключана. Аб гэтым гаварыў прэзыдэнт, што Расея пастаўляць нафту па пагадненьнях, у якіх будуць называцца „столі“, ня будзе», — заявіў міністар фінансаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: экспарт нафты з Расеі ўпаў на 54% у першы тыдзень дзеяньня «столі» цэнаўГаворачы аб уплыве на эканоміку Расеі, ён дадаў, што гэта можа пацягнуць абмежаваньне аб’ёмаў здабычы. Пры гэтым расейскія нафтаздабыўныя кампаніі зараз пераарыентуюць свае напрамкі паставак з захаду на ўсход, поўдзень і іншыя краіны.
Так, Расея знаходзіцца ў пошуках новых спажыўцоў нафты. Паколькі попыт на «чорнае золата», паводле слоў Антона Сілуанава, будзе расьці, аб’ёмы здабычы будуць залежаць ад дынамікі сусьветнай эканомікі.
«Столь», або лімітавыя абмежаваньні па цэнах на расейскую нафту былі ўведзеныя ў рамках пакараньня Расеі за разьвязаную вайну супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эканаміст Раманчук пра абмежаваньні цаны на расейскую нафту: «Пуцін у такім жа становішчы, як некалі Хусэйн» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цяпер канчаткова: Эўразьвяз ухваліў столь цэнаў на расейскую нафту. Зяленскі расчараваны. Вугоршчына «саскочыла»