«Меў важную размову з прэмʼер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ. Падзякаваў за рашэньне аб выдзяленьні 2,5 млрд эўра на дапамогу Ўкраіне ў барацьбе з агрэсарам. Мы цэнім падтрымку Нідэрляндаў! І мы працягваем разам працаваць над умацаваньнем абараназдольнасьці, энэргетычнай стабільнасьці, аднаўленьнем крытычнай інфраструктуры», — напісаў Зяленскі ў тэлеграме.
Раней у гэтым месяцы міністар замежных спраў Нідэрляндаў Вопке Гукстра заявіў, што краіна гатова прыняць у сябе трыбунал для разгляду спраў, зьвязаных з поўнамаштабнай вайной Расеі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нідэрлянды заявілі аб гатоўнасьці стварыць трыбунал у справе аб уварваньні Расеі ва ЎкраінуПаводле яго, Нідэрлянды разам з ЭЗ будуць патрабаваць ад міжнароднай супольнасьці падтрымкі, у прыватнасьці фінансавай, для гэтага трыбуналу. Гукстра лічыць, што новы суд не павінен перашкаджаць працы Міжнароднага крымінальнага суду, які з сакавіка расьсьледуе ваенныя злачынствы Расеі ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША будуць дакумэнтаваць ваенныя злачынствы Расеі ва Ўкраіне