Савет Рэспублікі РБ ухваліў заканадаўчыя зьмены аб пазбаўленьні грамадзянства

Савет Рэспублікі 21 сьнежня ўхваліў законапраект «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», паведамляе яго прэс-служба.

14 сьнежня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ прыняла яго адразу ў двух чытаньнях.

Устанаўліваецца новая падстава страты грамадзянства — у сувязі з «наяўнасьцю прыгавору суду, які ўступіў у законную сілу, пацьвярджае ўдзел асобы ў экстрэмісцкай дзейнасьці або прычыненьне ім цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі, калі такая асоба знаходзіцца за межамі Беларусі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адабранае грамадзянства будзе вашым алібі

У сувязі з гэтым без грамадзянства могуць застацца дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, былы дыплямат Павал Латушка і іншыя вядомыя прадстаўнікі дэмакратычных сіл, якіх улады называюць экстрэмістамі і завочна перасьледуюць у крымінальным парадку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Апанэнтам Лукашэнкі адмаўляюць у прыналежнасьці да беларускага народу». Экспэрты пра закон аб пазбаўленьні грамадзянства

Артыкул 10 Канстытуцыі абвяшчае, што «ніхто ня можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь або права зьмяніць грамадзянства», але «набыцьцё і спыненьне грамадзянства ажыцьцяўляюцца ў адпаведнасьці з законам».